Вы тут

Нечаканы красавіцкі снег не паўплываў на працу энергетыкаў


Нечаканы красавіцкі снег, моцны вецер і аранжавы ўзровень небяспекі не паўплывалі на працу энергетыкаў. Нягледзячы на анамальна нізкую тэмпературу і шэраг метэаралагічных рэкордаў асноўная сетка энергасістэмы краіны годна вытрымала экзамен.


Як паведамляюць у ДВА «Белэнерга», усе пашкоджанні ў размеркавальных сетках ліквідаваліся аператыўна. Усяго з раніцы 16 па раніцу 17 красавіка намаганнямі брыгад было адноўлена энергазабеспячэнне каля 180 населеных пунктаў па ўсёй краіне (у пераважнай большасці з іх пражывае менш за 50 чалавек). «Дзякуючы своечасовай падрыхтоўцы тэхнікі, матэрыялаў і рэгулярным трэніроўкам персаналу большасць пашкоджанняў у размеркавальных сетках ліквідуецца за 1,5—2 гадзіны, пры надзвычай цяжкіх умовах надвор'я і вялікай колькасці адначасовых пашкоджанняў гэты час можа павялічвацца. Непагадзь парушыла працу ўсяго 38 ліній 6—10 кВт», — інфармуюць у вытворчым аб'яднанні.

Аналагічная сітуацыя і з надзвычайнымі здарэннямі — пра звязаныя з непагаддзю сітуацыі не паведамлялася, тое самае датычыцца і ДТЗ. Тым не менш ДАІ настойліва рэкамендуе кіроўцам, якія ўжо замянілі зімнюю гуму на летнюю, устрымацца ад паездак, асабліва ў ранішні час, калі тэмпература апускаецца ніжэй за нуль.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Рэкорды ёсць, праблем — няма

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».