Вы тут

На рэферэндуме ў Турцыі перамаглі прыхільнікі Эрдагана


Падлік галасоў на рэферэндуме ў Турцыі па ўнясенні паправак у канстытуцыю, які прайшоў 16 красавіка, завяршыўся — выйгралі прыхільнікі заканадаўчых змяненняў, якія ўводзяць прэзідэнцкую форму кіравання ў рэспубліцы. Між тым адрыў тых, хто выказаўся за папраўкі, ад прыхільнікаў ранейшай формы кіравання аказаўся адносна невялікім (51,3% супраць 48,7%).


У цэлым дзень рэферэндуму ў Турцыі прайшоў у спакойнай атмасферы, за выключэннем некаторых лакальных інцыдэнтаў. У правінцыі Дзіярбакыр з-за адрозненняў у палітычных поглядах пасварыліся члены мясцовых кланаў — у выніку страляніны загінулі тры чалавекі.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што «было прынята гістарычна важнае рашэнне па пытанні сістэмы кіраўніцтва краінай, пра якую спрачаліся апошнія 20 гадоў». «Нацыя абараніла сваю будучыню, і ўсе, у тым ліку саюзнікі Турцыі, павінны паважаць гэтае рашэнне нашага народа», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».