Вы тут

6-гадовая Дарыя з Брэста ведае на памяць сотню кніг


Факт засведчаны нават Максімам Галкіным і Аляксандрам Пушным. Калі нехта жадае прадэманстраваць свой талент запамінання, далучайцеся ў інтэрнэце да праекта “Рэкорды Куфара”.  


Фота: shkap.by

Дарыя Скамарошчанка навучылася чытаць у два гады, а ў тры вывучыла на памяць першую кнігу. Зараз яна можа паўтарыць слова ў слова звыш сотні розных твораў, дзякуючы чаму трапіла ў папулярныя праекты расійскага і ўкраінскага тэлебачання (“Лепш за ўсіх”, “Золата нацыі”, “Насмяшы коміка. Дзеці”).

— Я па прафесіі архітэктар, але ў дэкрэтным водпуску пачала займацца рэцэнзіяй кніг, — расказвае мама дзяўчынкі Кацярына Таберка. — Гледзячы на мяне, Дарыя таксама захацела стаць рэцэнзентам, але пісаць яна не ўмела, і мы прыдумалі для яе фармат відэаблогу Book Shkap, дзе яна расказвае пра розныя кнігі. Калі мы запісвалі першыя выпускі, то заўважылі, што яна вельмі лёгка запамінае ўрыўкі з кніг, без праблем паўтарае іх на камеру слова ў слова, таму і вырашылі развіваць гэтыя здольнасці.  

“Хачу, каб іншыя дзеці таксама палюбілі кнігі і сталі больш чытаць, каб вучылі больш вершаў напамяць, — кажа маленькая рэкардсменка. — Вучыць кнігі мне вельмі падабаецца і зусім не цяжка”.   

Бацькі выбіраюць для дзяўчынкі кнігі па ўзросце, тым не менш, яна ведае і ўрыўкі з “Яўгенія Анегіна”, і мноства вершаў паэтаў Сярэбранага стагоддзя. А любімая кніжка — “Ёжык у тумане”, таму што ён “пераадолеў усе цяжкасці і прыйшоў да свайго сябра”. Дзяўчынка марыць стаць пісьменнікам, паэтам, архітэктарам і мараком, дарэчы, мама ўжо рыхтуе да публікацыі кнігу ўласных твораў Дарыі. 

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?