Вы тут

У Пекіне стартавала рэформа ў галіне медыцыны


Яна ажыццяўляецца ў 3,6 тыс. медыцынскіх установах па ўсім горадзе.


Рэформа прадугледжвае размежаванне сістэм продажу лекавых сродкаў і лячэння ў грамадскіх шпіталях з мэтай зніжэння медыцынскіх выдаткаў і павышэння якасці паслуг для пацыентаў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Пекінскія бальніцы перайшлі на новую сістэму, у якой плата за рэгістрацыю і лячэнне заменена на больш высокую плату за медыцынскае абслугоўванне, пры адмене нацэнкі на прэпараты, якая ў старой сістэме цэнаўтварэння дасягала 15 працэнтаў. Рэформа ажыццяўляецца ў больш чым 3600 медыцынскіх установах па ўсім горадзе, у той час як каля 1000 маленькіх сельскіх бальніц усё яшчэ не абсталяваныя камп'ютэрызаванай аплатнай сістэмай, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Пекінскага камітэта па справах аховы здароўя і планавага дзетараджэння Гао Сяоцзюнь. 

У рамках рэформы таксама зніжана плата за працэдуры з выкарыстаннем пэўнага абсталявання, такія як камп'ютэрная і магнітна-рэзанансная тамаграфія, аднак павышана плата за медыцынскія паслугі, якія патрабуюць багатага вопыту, экспертных ведаў і часу персаналу. Згодна з разлікамі, агульныя медыцынскія выдаткі жыхароў Пекіна застануцца збалансаванымі і нагрузка на пацыентаў не павялічыцца, адзначыў старшыня камітэта Фан Лаін.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».