Вы тут

Віцэ-спікер Савета Рэспублікі наведала Дом дзіцяці ў папраўчай калоніі


Адна з першарадных задач дзяржавы заключаецца ў абароне і падтрымцы дзяцінства і мацярынства. Пра гэта на мінулым тыдні заявіла журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Беларускага саюза жанчын Марыяна Шчоткіна пасля цырымоніі адкрыцця Дома дзіцяці ў папраўчай калоніі №4 Гомеля.


У Доме дзіцяці выхоўваюцца дзеці ва ўзросце да трох гадоў, народжаныя ў калоніі. Па словах віцэ-спікера верхняй палаты беларускага парламента, дзяржава робіць усё неабходнае, каб дзеці ні ў чым не мелі патрэбы, раслі ў годных умовах. «Бо ўсебаковая абарона дзяцей, незалежна ад таго, дзе яны нарадзіліся і хто іх бацькі, заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўлад, з'яўляецца першараднай задачай дзяржавы», — падкрэсліла намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

Разам з тым Марыяна Шчоткіна адзначыла, што «маці, якія воляй лёсу апынуліся ў месцах пазбаўлення волі, у будучыні неабходна ўзважана ставіцца да прыняцця рашэнняў, паколькі менавіта яны нясуць адказнасць за сваіх дзяцей». Толькі яны ў сілах зрабіць так, каб іх дзеці былі шчаслівыя, выраслі ў любові, атрымалі адукацыю, знайшлі сябе ў жыцці.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: На дзяржаву спадзявайся, але і сам старайся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?