Вы тут

Кіламетровы астэроід праляціць побач


Да Зямлі рухаецца гіганцкі астэроід 2014 JО25, а ноччу з серады на чацвер ён наблізіцца да нашай планеты на максімальна блізкую адлегласць за апошнія 400 гадоў. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на анлайн-абсерваторыю Slооh.


Гэта нябеснае цела было адкрыта ў 2014 годзе з дапамогай аўтаматызаванага тэлескопа ў ЗША. Па розных ацэнках, яго дыяметр можа складаць ад 640 метраў да 1,5 кіламетра. Навукоўцы паведамляюць, што касмічны аб'ект праляціць на адлегласці ў 1,77 мільёна кіламетраў ад Зямлі, а хуткасць палёту астэроіда складае каля 33 м/с.

Спецыялісты таксама падкрэсліваюць, што паверхня 2014 JО25 у два разы мацней адлюстроўвае сонечнае святло, чым паверхня Месяца. Таму за палётам касмічнага цела можна будзе назіраць з Зямлі ў аматарскія тэлескопы ці нават простым вокам.

Разам з тым астраномы запэўніваюць, што Зямлі нічога не пагражае, бо траекторыя палёту гэтага астэроіда не перасякаецца з яе арбітай. На іх думку, ён наўрад ці калі-небудзь сутыкнецца з Зямлёй. Але абсалютнай упэўненасці ў гэтым, вядома, няма — у космасе ўсякае бывае. Гэты астэроід, напрыклад, рэгулярна збліжаецца з Венерай і Меркурыем. Хто ведае, як паўплывае прыцягненне гэтых планет на траекторыю яго палёту. Падлічана, што ў 2091 годзе астэроід 2014 JО25 зноў апынецца вельмі блізка ад нашай планеты. Але наколькі блізка, пакуль можна толькі гадаць. Пачакаем...

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».