Вы тут

Канферэнцыя «Рэлігія і гісторыя» пройдзе 20-22 красавіка ў БДУ


Яе ўдзельнікамі стануць больш як 170 рэлігіязнаўцаў, тэолагаў, навукоўцаў з 14 краін: Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Германіі, Эстоніі, Чэхіі, Румыніі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і іншых. Акрамя таго, з дакладамі выступяць чатыры спецыяльна запрошаныя прафесары з Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта імя Марціна Лютэра (Германія). Адзін з іх — прафесар бібліістыкі тэалагічнага факультэта Стэфан Шорх кіруе кафедрай, якую 500 гадоў таму ўзначальваў Марцін Лютар.


Фота: pravmir.ru

Асаблівасцю канферэнцыі стане яе міждысцыплінарнасць. У рамках форуму будуць  працаваць секцыі па гісторыі, культуралогіі, філасофіі, псіхалогіі, антрапалогіі, сацыялогіі рэлігіі і рэлігіязнаўства і іншыя. У 2017 годзе ва ўсім свеце адзначаецца 500-годдзе рэфармацыі, таму запланавана спецыяльная секцыя “Пратэстантызм у гісторыі еўрапейскай культуры" і круглы стол на тэму “Філасофскія метамарфозы праваслаўнай і пратэстанцкай тэалогіі”.

Канферэнцыя “Рэлігія і гісторыя” з'яўляецца адзіным маштабным форумам на постсавецкай прасторы, на пляцоўцы якога вядучыя сусветныя даследчыкі абмяркоўваюць пытанні рэлігіязнаўства. Спіс удзельнікаў фарміруецца шляхам папярэдняга рэцэнзавання тэкстаў выступленняў. Гэтая працэдура носіць незалежны міжнародны характар ​​і праводзіцца членамі арганізацыйнага камітэта з Расіі, Украіны і Беларусі. З 300 дасланых матэрыялаў толькі палова будзе вынесена на абмеркаванне ў Мінску. У рамках канферэнцыі пройдуць дыскусіі аб узнікненні рэлігіі, яе ранніх формах і сучасным стане. Будуць разгледжаны пытанні гісторыі рэлігіі ў антычнай, сярэднявечнай думцы, у філасофскіх напрамках XX стагоддзя і сучасных філасофскіх традыцыях.

Вучоныя прадставяць сацыяльна-псіхалагічныя даследаванні рэлігійнасці, абмяркуюць пытанні рэлігійнага жыцця ў яго разнастайных сацыяльна-культурных кантэкстах. Разгледзяць праблемы паломніцтва, феномен мемарыялізацыі і грамадзянскай абраднасці, працэсы міграцыі, культурныя кантакты і інш.

Рабочымі мовамі канферэнцыі стануць русская, англійская, а таксама нямецкая.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця плануецца ўдзел рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі, рэктара Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Паўла, упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.