Вы тут

Студэнцкія атрады Мінска сёлета плануецца задзейнічаць на 160 аб'ектах


Па інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, для студэнцкай моладзі прадугледжана больш за 7,2 тысячы працоўных месцаў. Статус гарадской маладзёжнай будоўлі прысвоены цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.


У цэлым сёлета на арганізацыю часовай працоўнай занятасці моладзі будзе накіравана 924 тысячы рублёў з дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду (105,8 працэнта да 2016 года) і 130 тысяч рублёў з гарадскога бюджэту (138,4 працэнта). Сфарміраваны банк вакансій для навучэнцаў і студэнтаў. Пры гарадской арганізацыі БРСМ пачаў работу штаб працоўных спраў па падборы і выдачы вакансій для працаўладкавання моладзі. Летась студэнты працавалі на 213 аб'ектах, статус маладзёжнай будоўлі прысвойваўся праекту рэканструкцыі стадыёна «Дынама», дзе ў тым ліку працаваў міжнародны беларуска-расійска-ўкраінскі будаўнічы студэнцкі атрад. Усяго было сфарміравана 203 будаўнічыя, 21 сельскагаспадарчы, 84 педагагічныя, 34 экалагічныя і 420 сэрвісных атрадаў. У параўнанні з 2015 годам колькасць працаўладкаванай моладзі ўзрасла на 46,5 працэнта.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Загаловак у газеце: Якую вакансію выбраць?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?