Вы тут

Навучэнцы маладзечанскага каледжа распрацавалі аналаг Sроtіfу


Трэці год запар у фінале рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» ўдзельнічаюць навучэнцы Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа. У 2015 годзе яны прадставілі праграмны прадукт Сrеаtе Ріt («Памочнік дыетолага»). Летась — адразу дзве мабільныя праграмы.


Аляксандр Стэфановіч і Дзмітрый Каспяровіч

Сёлета гонар сваёй установы адстойваюць навучэнцы чацвёртага курса спецыяльнасці «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» Дзмітрый Каспяровіч і Аляксандр Стэфановіч. Юныя праграмісты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Зоі Зянько, Марыі Манюк і Вольгі Цыганок распрацавалі спецыяльную мабільную праграму «Musіс GО» для смартфона або планшэта на платформе Аndrоіd/ІОS, якая дазволіць слухаць музыку за невялікую плату, прычым без выкарыстання інтэрнэт-трафіка.

— Ідэя з'явілася пасля таго, як я ўбачыў замежны аналаг нашага сэрвісу Sроtіfу, аплата якога складала 10 долараў у месяц. Але не ўсе людзі гатовыя столькі плаціць за музыку. Мы вырашылі зрабіць нешта падобнае, але значна таннейшае, — гаворыць Дзмітрый.

У гэтым і ёсць галоўнае адрозненне ад аналагаў. Праграма будзе даступная кожнаму карыстальніку, у любы час ён зможа запусціць яе, уключыць любы плэйліст і пачаць праслухоўванне без падключэння да інтэрнэту. Зручны функцыянал, поўнае ўзаемадзеянне з карыстальнікам — усё гэта ў сэрвісе «Musіс GО».

Ёсць яшчэ адзін плюс распрацоўкі — гэта абарона аўтарскіх правоў і своеасаблівы крок да вырашэння праблемы музычнага пірацтва. Сваё вынаходніцтва юнакі плануюць прадстаўляць не толькі на конкурс «100 ідэй для Беларусі», але і на іншых значымых імпрэзах, звязаных з ІT-тэхналогіямі.

Яна КАЗАКЕВІЧ, вучаніца 10 класа СШ №11 г. Маладзечна

Загаловак у газеце: Моладзь — за новыя тэхналогіі

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.