Вы тут

Дні моладзі Азербайджана прайшлі ў Беларусі


Цэнтральнай сустрэчай насычанай праграмы знаходжання азербайджанскай дэлегацыі на нашай зямлі стала сустрэча з міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігарам КАРПЕНКАМ.


— Паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай традыцыйна складваюцца цёплыя адносіны. Яркае пацвярджэнне таму — правядзенне Дзён моладзі дзвюх краін, якія сталі сапраўдным святам сяброўства і ўзаемаразумення, — падкрэсліў Ігар Карпенка. — Для нас, як, упэўнены, і для Азербайджана, пытанні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі заўсёды будуць вельмі важнымі, таму што кожная дзяржава задумваецца над тым, у якім напрамку будзе далей развівацца грамадства, якой будзе яго сацыяльна-эканамічная мадэль.

Па словах Ігара Карпенкі, у Беларусі сёння назапашаны багаты вопыт дзейнасці студэнцкіх атрадаў, якім мы гатовы дзяліцца з калегамі, і мы гатовы прыняць студэнцкую моладзь Азербайджана ў нашых студатрадах.

Падчас дыялогу з міністрам адукацыі абмяркоўваліся пытанні навучання грамадзян дзвюх дзяржаў, сумеснага прызнання дакументаў аб адукацыі, узаемадзеяння студэнтаў дзвюх краін у сферы навукі, сістэма грантаў, удзел моладзі ў прыняцці рашэнняў у сферы маладзёжнай палітыкі. Беларускіх студэнтаў цікавіў таксама вопыт падрыхтоўкі азербайджанскіх спартыўных валанцёраў да першых Еўрапейскіх гульняў, якія прайшлі ў Баку ў 2015 годзе. Наступныя гульні, як вядома, пройдуць у 2018 годзе ў Беларусі.

На сённяшні дзень паміж установамі вышэйшай адукацыі дзвюх краін ужо заключаны і рэалізоўваюцца 19 міжнародных дагавораў, у рамках якіх ажыццяўляюцца сумесныя навуковыя, педагагічныя і адукацыйныя праекты. Важнай падзеяй стала ўключэнне ў 2012 годзе чатырох вядучых беларускіх ВНУ ў Дзяржпраграму навучання азербайджанскай моладзі за мяжой. Распрацаваны праект стварэння ў Азербайджане рэсурсных цэнтраў пачатковай прафесійнай адукацыі будаўнічага і машынабудаўнічага профіляў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Мацнеюць сувязі з Азербайджанам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.