Вы тут

Як хутка аплаціць паслугі і не стаяць у чарзе?


Адной з прыярытэтных задач у дзейнасці Белпошты сёння з'яўляецца павышэнне якасці абслугоўвання. Менавіта таму прадпрыемства развівае сетку ўстройстваў самаабслугоўвання.


Пачынаючы з 2007 года, устанаўліваюцца плацежна-даведачныя тэрміналы. З іх дапамогай карыстальнікам прапануюць самастойна рабіць розныя плацяжы — за «камуналку», паслугі аператараў мабільнай і стацыянарнай сувязі, інтэрнэт. Акрамя таго, можна аформіць падпіску на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, сачыць па трэк-нумары за шляхам праходжання паштовых адпраўленняў. На сёння па ўсёй краіне ўстаноўлена больш за 900 такіх тэрміналаў. Аплата паслуг робіцца наяўнымі грашыма ці з дапамогай картак, выпушчаных рознымі банкамі, камісія не спаганяецца. Для аператыўнага абслугоўвання кліентам прапануюць таксама карыстацца адзіным нумарам плацельшчыка АРІП. Каб сэканоміць іх час, Белпошта распрацавала картку-падказку з адзіным нумарам, якую можна атрымаць у аб'ектах паштовай сувязі.

У сталічных аддзяленнях ёсць 41 устройства самаабслугоўвання SmartPOST. Яно прызначана для самастойнай адпраўкі заказной пісьмовай карэспандэнцыі вагой да двух кілаграмаў па тэрыторыі Беларусі. Карыстацца тэрміналам SmartPOST проста. Неабходна пакласці ліст на вагі (тэрмінал аснашчаны імі) і выбраць рэжым «Паштовыя паслугі»/ «Прыём заказнога пісьма». Потым пазначыць тып адпраўніка, увесці імя і прозвішча, адрас адпраўніка і атрымальніка і аплаціць паслугу. Надрукуецца квітанцыя і адрасны ярлык з прысвоеным штрых-кодам — яго трэба наклеіць на пярэдні бок канверта. Застанецца толькі апусціць ліст у спецыяльны праём пад вагамі.

Укараненне тэхналагічных навінак павышае эфектыўнасць працы аддзяленняў паштовай сувязі. Напрыклад, плацежна-даведачныя тэрміналы дазваляюць знізіць нагрузку на аперацыйныя вокны. Каб насельніцтва навучылася карыстацца новымі ўстройствамі, у аддзяленнях рэгулярна праводзяцца акцыі «Бліжэй да кліента».

А праз сайт belpost.by можна, не выходзячы з офіса ці дома, аформіць падпіску на газеты і часопісы, аплаціць перасылку пісьмовай карэспандэнцыі з дапамогай электроннай маркі, набыць паштовую прадукцыю, заказаць тавары беларускіх вытворцаў і многае іншае.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіzda.by

Загаловак у газеце: Падпіска — праз тэрмінал

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?