Вы тут

Наколькі выгадна «круціць кіно» ў глыбінцы?


У Талачынскім раёне кінапракатчыкі другімі пасля Віцебска перайшлі на паказ фільмаў у 3D-фармаце.


— Сёлета нашаму кінатэатру «Колас» — 50 гадоў. «Аб'ёмнае» кіно з'явілася ў кінатэатры пасля рамонту пазалетась. У зале 280 месцаў. Толькі на «лічбу» патрацілі каля 2 мільярдаў рублёў (сума — да дэнамінацыі). Плюс нямала — на рамонт, светлавое і гукавое абсталяванне для правядзення канцэртаў, шоу, — расказвае Ірына Равяка, дырэктар раённай кінавідэасеткі (на фота).

У кінатэатры ахвотна выступаюць зоркі эстрады. У прыватнасці, калі рыхтаваўся гэты рэпартаж, толькі пяць білетаў засталося на сольны канцэрт Аляксандра Саладухі. Цана задавальнення — 10–12 рублёў. Раней з аншлагам спела Ларыса Грыбалёва...

Кінасеансы ў «Коласе» штодня арганізуюць два-тры разы. Кошт білетаў на паказ 3D ад 3,5 да 4 рублёў. Для дзятвы — 2,5 рубля. За прагляд фільма без 3D — на 50 капеек танней.

Прыемна здзіўляюць расцэнкі за дэманстрацыю фільмаў з выездам на месца. У сельскіх школах — 30 капеек.

— Наш «УАЗ» прыязджае ў школы, клубы аграрных гарадкоў і маленькіх вёсачак. Экран і ўсё неабходнае абсталяванне прывозяць. У аграгарадках «круцім кіно» да двух разоў штомесяц згодна з адпаведным стандартам, — тлумачыць Ірына Васілеўна.

Ці прыбытковае «кіно на колах»? На паказе фільма «Сляды на вадзе», прысвечанага юбілею беларускай міліцыі, зарабілі 100 рублёў. Для параўнання, у кінатэатры ў райцэнтры — 400. Калі перасоўнае кіно апрыёры стратнае, у «Коласе» — прыбытковае. У цэлым пракатчыкі працуюць, як кажуць, «па нулях». Маглі б, вядома, і з прыбыткам. Але паказ кіно — сацыяльная паслуга. Таму цэны павышаюцца вельмі рэдка.

Па зборах ад продажу білетаў талачынскія «кіношнікі» — найлепшыя ў вобласці сярод тых, хто працуе ў правінцыі.

Што падабаецца глядзець людзям у глыбінцы? Аказваецца, тое, што і ў буйных гарадах. Любяць камедыі і фантастыку.
А сур'ёзнае кіно глядзець не хочуць.

Дарэчы, у фае «Коласа» ёсць зала для заключэння шлюбаў. Такім чынам, сотні жыхароў раёна ўжо распісаліся ў гэтым месцы.

Тутэйшыя, зразумела, рады, што ў іх ёсць добры кінатэатр. Насельніцтва ў райцэнтры каля 9,5 тысячы чалавек. «Колас» для іх і вяскоўцаў стаў сучасным «ачагом» культуры. Тут праводзяцца і фестывалі, агляды, конкурсы. У кінатэатры ўсё не горш, чым у буйных гарадах і нават у сталіцы краіны.


У тэму

Генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Віцебскага аблвыканкама Сяргей Багачоў паведаміў, што ў вобласці працуюць 10 кінатэатраў. Палова — з 3D. За I квартал бягучага года кіно паглядзелі каля 119 тысяч чалавек. Летась кінапракатчыкі прадалі больш за 504,8 тысячы білетаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Талачын — Віцебск

Загаловак у газеце: Кіно за... 30 капеек

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

Кожны ахвотны мог зрабіць што-небудзь з жалеза.

Спорт

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Ганна Карасёва — самая тытулаваная айчынная спартсменка ў конным спорце, з Задыякам і Арлекінам яна выступае ў самай прыгожай, але адначасова складанай, дысцыпліне — выездцы.

Культура

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

Поруч з салодкім зачараваннем кіно на «Лістападзе» заўсёды ідзе інтрыга — што і каго міжнародныя склады журы назавуць найлепшымі і з якімі фармулёўкамі.

Спорт

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Вера Хвашчынская пачала выступаць у дарослых турнірах па шашках у 15-гадовым узросце.