Вы тут

Гомельшчына ў суботніку плануе зарабіць больш за 1,1 млн рублёў


Гомельшчына ў рэспубліканскім суботніку плануе зарабіць больш за 1,1 млн рублёў. Для гэтага каля 445 тысяч жыхароў вобласці будуць удзельнічаць у запланаваных на 22 красавіка мерапрыемствах.


Вялікая частка людзей будзе працаваць на сваіх месцах. У тым ліку ў сельскай гаспадарцы, дзе аграрыі цяпер актыўна занятыя на сяўбе. Да навядзення парадку на зямлі далучацца школьнікі, студэнты, пенсіянеры, а таксама прадстаўнікі органаў улады.

Жыхары рэгіёна будуць займацца добраўпарадкаваннем. У тым ліку — турыстычных славутасцяў, месцаў баявой і вайсковай славы, мемарыяльных комплексаў, пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны, могілак. Не абыдуць увагай скверы, паркі, зоны адпачынку і вуліцы. У розных кутках абласнога цэнтра будуць закладзены новыя алеі. Камітэты тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання рыхтуюцца мабілізаваць жыхароў дамоў на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый.

Веткаўскі раён прыме некалькі дэсантаў працаўнікоў, якія зоймуцца добраўпарадкаваннем помнікаў архітэктуры: Чырвонай плошчы райцэнтра і сядзібна-паркавага комплексу ў вёсцы Хальч.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Помнікам архітэктуры — асаблівая ўвага

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.