Вы тут

Уладзімір Зіноўскі пра эканамічныя паказчыкі за першы квартал 2017-га


«Вынікі першага квартала нас пакуль задавальняюць», — адзначыў ён.


Па словах міністра, добра спрацаваў «Беларуськалій» і «ўжо пайшла па дамоўленасці расійская нафта». Адпаведна, ёсць загрузка нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Гэта дало пэўны рост у прамысловасці. Пры гэтым недзяржаўныя прадпрыемствы згаданай сферы паказалі больш хуткі рост, няблага спрацавалі прадпрыемствы машынабудавання Мінпрама, паднялася сфера будаўніцтва.

Каментуючы сітуацыю па нафтагазавых перамовах з Расіяй, міністр эканомікі адзначыў, што перапрацоўка нафты будзе ісці нармальна. «Мы плануем закупіць нафты 24 мільёны тон, — паведаміў ён. — Безумоўна, крыху недабраўшы ў першым квартале, мы нагонім гэтыя аб'ёмы ў другім і трэцім».

Што датычыцца пытання сярэдняй заработнай платы ў 1000 рублёў, то павінны прымацца канкрэтныя меры: неабходна вырабляць больш тавараў, паніжаючы іх сабекошт, і пры гэтым пастаўляць прадукцыю на экспарт. «Але кожнаму трэба быць уважлівым, пільным на сваім працоўным месцы, — падкрэсліў міністр. — Іншага выйсця ў нас няма, а рэзервы яшчэ ёсць».

Эканамічны стан «Беларуськалія» пракаментаваў яго генеральны дырэктар, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Іван Галаваты. «Сёлета аб'ём вытворчасці складзе каля 10 мільёнаў тон, што на ўзроўні мінулага года», — паведаміў ён і даў прагноз наконт аб'ёму экспарту «Беларуськалія», які павінен скласці 9—9,5 мільёна тон.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Рэзервы ёсць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».