Вы тут

На якія спецыяльнасці можна будзе паступаць без іспытаў?


Міністэрства адукацыі ўстанавіла пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцяў, пры паступленні на якія асобныя катэгорыі абітурыентаў залічваюцца ва ўстановы вышэйшай адукацыі без іспытаў.


У яго ўвайшлі 29 спецыяльнасцяў. Сярод іх «тэхнічная праца і прадпрымальніцтва», «тэхнічная праца і тэхнічная творчасць», «прафесійнае навучанне» (па кірунках), «хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны», «вытворчасць тэкстыльных вырабаў» , «абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў», «машыны і абсталяванне ляснога комплексу», «металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка», «агранамія», «заатэхнія», «ветэрынарная медыцына», «лясная гаспадарка», «лесаінжынерная справа», «прамысловае рыбаводства», «меліярацыя і водная гаспадарка», «тэхналогія электрахімічных вытворчасцяў», «канструяванне і тэхналогіі швейных вырабаў» і некаторыя іншыя.

На гэтыя спецыяльнасці без экзаменаў маюць права паступаць залатыя і сярэбраныя медалісты, а таксама абітурыенты, у якіх ёсць дыплом аб заканчэнні прафесійна-тэхнічнай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай.

Без уступных іспытаў на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці залічваюцца таксама пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах (там, дзе гэты прадмет вызначаны другім прадметам профільных выпрабаванняў) і пераможцы (уладальнікі дыпломаў І, ІІ, ІІІ ступені) трэцяга этапу рэспубліканскіх алімпіяд (абласных і мінскага гарадскога) па вучэбных прадметах.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

 

Загаловак у газеце: Без экзаменаў запрашаюцца...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.