Вы тут

Трохмесячнае дзіця западозрылі ў тэрарызме


Супрацоўнікі амбасады ЗША ў Лондане выклікалі на допыт трохмесячнае дзіця. Як паведамляе Guаrdіаn, гэта адбылося пасля таго, як дзед немаўляці пры запаўненні візавай анкеты сцвярджальна адказаў на пытанне аб дачыненні таго да тэрарызму.


Дзед Харві Кеньён-Кэйрнса, запаўняючы бланкі, выпадкова выбраў варыянт «так» у пытанні: «Ці маеце вы дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, шпіянажу, сабатажу або генацыду?» У выніку дзіця выклікалі на размову ў амбасаду. «Я не мог паверыць, што яны не ўбачылі памылкі, і што немаўля не можа нікому нанесці шкоду», — заявіў 62-гадовы Пол Кеньён. Ён расказаў, што малы выдатна паводзіў сябе падчас размовы і ні разу не заплакаў. «Відавочна, ён не быў уцягнуты ні ў генацыд, ні ў шпіянаж. Ён толькі сабатаваў некалькі падгузкаў, але пра гэта ў амбасадзе не ведаюць», — заявіў дзед, чыя памылка абышлася сям'і прыблізна ў 3500 еўра з-за нявыдадзенай своечасова візы. Карыстальнікі інтэрнэту пасля інцыдэнту ўсумніліся ў разумнасці дыпламатаў.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.