Вы тут

Даследчыкі растлумачылі, з-за чаго развязваюцца шнуркі


Даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, ЗША, растлумачылі, чаму шнуркі ў абутку часта развязваюцца на хаду. Вынікі работ фізікаў апублікаваў часопіс Рrосееdіngs оf thе Rоуаl Sосіеtу А.


Для гэтага навукоўцы запісалі на відэа практыкаванне на бегавой дарожцы, якое выканала адна з аўтараў даследавання, Крысцін Грэг. Фізікі высветлілі, што падчас бегу нага ўдараецца аб зямлю з сілай, якая ў сем разоў перавышае сілу цяжару. Гэта прыводзіць да расцяжэння і паслаблення завязанага вузла. Адначасова сіла інерцыі ўздзейнічае на свабодныя канцы шнуркоў, канчаткова іх развязваючы. На думку аўтараў артыкула, разуменне таго, як дынамічныя нагрузкі ўплываюць на вузлы, вельмі важнае, паколькі вузлы сустракаюцца скрозь — ад ДНК да суднаходства і парашутнага спорту. Навукоўцы не ўпершыню знаходзяць тлумачэнне на першы погляд нязначным з'явам. Напрыклад, раней у красавіку амерыканскія і турэцкія генетыкі разабраліся, чаму «совам» цяжка рана заснуць.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».