Вы тут

Што казеліш у апалонік?


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

Акары́на — італьянскі духавы музычны інструмент з гліны, фарфору. Па гуку інструмент падобны да флейты.

Акведу́к — мост з каналам для падачы вады цераз роў. Паходзіць ад лацінскага aquaeductus — водаправод.

Шараба́н — лёгкі, звычайна двухколавы экіпаж. Слова шарабан прыйшло да нас з французскай мовы.

Апало́нік — вялікая лыжка, якой разліваюць страву.

Зрына́ць — скідаць, зваліваць уніз. Вецер зрынуў гняздо з дрэва.

Казе́ліць (разм.) — скоса, пільна ўглядацца. Казеліць вочы.

Паставіць на месца — дабіцца ад каго-небудзь належных паводзін. Беларусы яшчэ скажуць: абламаць рогі, паказаць сваё месца. Рускія: подпилить рога.

Калоць вочы — 1) быць непрыемным каму-небудзь, выклікаць злосць; 2) моцна папікаць, сароміць каго-небудзь. Беларускія адпаведнікі: пароць вочы, тыкаць пальцам. Рускія: показывать пальцем.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».