Вы тут

Хто лепш за ўсіх ведае інфарматыку?


З кожным годам важнасць лічбавых тэналогій у свеце толькі ўзрастае. Але першыя крокі да іх вывучэння школьнікі робяць на ўроках інфарматыкі. Каб заахвоціць дзяцей вывучаць гэты прадмет на паглыбленым узроўні, праводзілася адмысловая інтэрнэт-алімпіяда. Яе арганизатарамі сталі Нацыянальны інстытут адукацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вучні IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, I-II курсаў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі з розных рэгіёнаў рэспублікі. Спаборніцтвы складаліся з двух этапаў. Першым з іх стаў дыстанцыйны. Ён праходзіў у сакавіку. Другі этап быў вочным і праводзіўся ўжо ў Мінску. А канчатковыя вынікі падвялі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

— Заявак да нас паступіла больш за дзве тысячы, — распавядае начальнік упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Нацыянальнага інстытута адукацыі Гюльнара Юсцінская. — Але толькі трыццаць з іх змаглі дайсці да вочнага этапу. Удзельнікі выконвалі дастаткова складаныя заданні па інфарматыцы. Пераможцы былі узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі: планшэтамі, навушнікамі, вэб-камерамі і інш.

Азнаёміцца са спісам пераможцаў спаборніцтваў можна будзе на спецыялізаваным інтэрнет-рэсурсе па суправаджэнні анлайн-алімпіяд па вучэбных прадметах, турніраў і конкурсаў olimp.unibel.by.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.