Вы тут

Генплан Магілёва адкарэкціраваны


Гэта зроблена адпаведным указам, які ўчора падпісаў Прэзідэнт. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, змены ў дакумент унесены з улікам элементаў уладкавання горада, узгодненых падчас рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы ў Віцебскую і Магілёўскую вобласці 14 лістапада 2016 года.


Генеральны план Магілёва на перыяд да 2025 года распрацаваны на падставе архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі забудовы мікрараёнаў, спецыфікі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, сучаснага стану яго функцыянальных зон і планіровачнай структуры, выкарыстання прылеглых да горада тэрыторый і асноўных транспартных магістраляў.

У межах Магілёва плануецца завяршыць забудову шэрагу жылых раёнаў, уключаючы Казіміраўку, Спадарожнік, Сонечны, а таксама ў межах вуліц Крывуліна — Турава, Стасава — Грышына і іншых.

У забудаванай частцы горада прадугледжваецца завяршэнне фарміравання раёнаў сядзібнага будаўніцтва Грэбянёва, Дары, Дачны, Гародшчына, Сараканайск, па праспекце Шміта, у квартале вуліц Аграрнай — Слепакурава, а таксама размяшчэнне аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры пераважна ў раёнах новага будаўніцтва.

Прадугледжана комплексная рэканструкцыя жылых тэрыторый, у тым ліку ажыццяўленне зносу трухлявага жылля, вынасу і пераносу шкодных прадпрыемстваў у асобныя перспектыўныя прамзоны, правядзенне мерапрыемстваў па аднаўленні гістарычнай забудовы горада і іншае.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?