Вы тут

Леанід Брыч: Адной з тэм Паслання будзе спрашчэнне ўмоў для бізнесу


Сёння Прэзідэнт звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід БРЫЧ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы, лічыць, што адной з асноўных тэм падчас Паслання будзе спрашчэнне ўмоў для вядзення бізнесу.


— Гэта сапраўды тое, што сёння важна для нашай краіны, для нашай эканомікі, — адзначыў Леанід Брыч. — Гэта тыя меры і тыя дакументы, якія вынесены на ўсенароднае абмеркаванне.

На думку парламентарыя, вельмі важна, каб бізнес менш кантралявалі з боку дзяржавы, каб менш умешваліся ў эканоміку прадпрыемстваў як прыватнага бізнесу, так і дзяржаўнага:

— Каб самі кіраўнікі, уласнікі бізнесу, дырэктары прадпрыемстваў мелі больш правоў самастойна адказваць за тыя дзеянні, якія яны робяць. Што датычыцца індывідуальных прадпрымальнікаў, сапраўды, вельмі сур'ёзнае паслабленне павінна быць для самарэалізацыі тых людзей, якія хочуць заняцца сваёй справай.
Я думаю, што кіраўнік дзяржавы зверне на гэта сур'ёзную ўвагу.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Важна даць бізнесу больш свабоды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».