Вы тут

Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць новую канцэпцыю дэкрэта №3


Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць новую канцэпцыю дэкрэта №3. Адпаведную задачу ён агучыў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.


Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць зрабіць высновы з сітуацыі па дэкрэце №3. "Патрэбна новая канцэпцыя - прымусіць кожнага працаваць", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў краіне налічваецца каля 350 тыс. чалавек, якія не былі занятымі на рынку працы. "Што будзем з імі рабіць? Калі вы прапануеце іншую альтэрнатыву (дэкрэтам №3. - рэд.), як прымусіць іх працаваць, я адступлю. 350 тыс. чалавек павінны працаваць, таму што яны нам ствараюць велізарную праблему, перш за ўсё праваахоўнай сістэме. А наогул гэта 500 тыс. чалавек - 150 тыс. мы па розных прычынах вызвалілі ад "цяжару" працаваць".

Беларускі лідар падкрэсліў, што трэба рабіць высновы з таго, што адбылося. "Так, мы дрэнна на месцах рэалізавалі. Але ківаць толькі на месцы, скідаючы з сябе адказнасць, - не той шлях. У нас вертыкаль улады, і мы нясем за гэта адказнасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуўся да парламентарыяў: "Праблема ёсць, яе трэба вырашаць. Як будзем дзейнічаць? Ізноў прапісаць, як мне прапанавалі: не працуеш - павінен нейкую суму ўнесці. Але вы ж разумееце, што 10 тыс. чалавек унясуць гэтыя грошы і забудуць. А астатнія да лютага або сакавіка наступнага года ні капейкі не ўнясуць. Яны і працаваць не пойдуць, калі іх не прымусіць. Ім прасцей выйсці на вуліцы, на плошчы і крычаць гвалтам. А яшчэ падсунуць нейкую капейку за тое, што выйшаў на вуліцы, - бо так было. Таму патрэбна новая канцэпцыя - прымусіць кожнага працаваць".

Прэзідэнт дадаў, што такі досвед маецца - вопыт савецкіх часоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».