Вы тут

Пацярпелыя на Маскоўскай чыгунцы беларусы могуць атрымаць выплаты


Пасажыры поезда №3 Масква — Брэст, якія пацярпелі 8.04.2017 на Маскоўскай чыгунцы, змогуць падаць дакументы для атрымання страхавых выплат на тэрыторыі Беларусі з дапамогай ЗАСТ “Таск”. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай чыгункі.


Фота: БЕЛТА

“У адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі ўсе пацярпелыя пасажыры поезда №3 маюць права на атрыманне страхавых выплат, якія робіць АА “Согаз” (г. Масква, Уланскі завулак, д. 26, тэл. 8-10-7-495-739-21 -40).

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь афармленне і падача дакументаў для атрымання страхавых выплат робіцца ў падраздзяленнях ЗАСТ “Таск”. Дакументы будуць прымацца па наступных адрасах:

г. Мінск

1. Дырэкцыя ЗАСТ “Таск”: вул. Чарвякова, 46, г. Мінск, 220053, тэл. +375 (17) 290 10 45.

2. Прадстаўніцтва ЗАСТ “Таск” у г. Мінску: вул. Свярдлова, 22/2, г. Мінск, 220006, тэл. +375 (17) 225 24 15.

3. Прадстаўніцтва ЗАСТ “Таск” у г. Мінску №2: вул. Піянерская, 36, г. Мінск, 220020, тэл. +375 (17) 369 59 59, 202 40 04, +375 (29) 103 05 60, +375 (29) 559 46 09.

4. Прадстаўніцтва ЗАСТ “Таск” у г. Мінску №3: пр. 58/9 Незалежнасці, г. Мінск, 220005, тэл. +375 (17) 292-47-76, +375 (17) 296-64-64.

г. Брэст

Прадстаўніцтва ЗАСТ «”Таск” у г. Брэст: вул. Камсамольская, 3, г. Брэст, 224005, +375 (0162) 26-39-18.

г. Баранавічы

Прадстаўніцтва ЗАСТ “Таск” у г. Баранавічы: вул. Тэльмана, 58, г. Баранавічы, 225417, +375 (0163) 45-59-76.

г. Віцебск

Прадстаўніцтва ЗАСТ “Таск” у г. Віцебск: вул. Дзімітрава, 6, г. Віцебск, 210001, +375 (0212) 36-90-09.

г. Гомель

Прадстаўніцтва ЗАСТ “Таск” у г. Гомель: пр. Леніна, 59, г. Гомель, 246017, +375 (0232) 77-76-09.

г. Гродна

Прадстаўніцтва ЗАСТ “Таск” у г. Гродна: пр. Суворава, 76, г. Гродна, 230001, +375 (0152) 52-51-10.

г. Магілёў

Прадстаўніцтва ЗАСТ “Таск” у г. Магілёў: вул. Дзяржынскага, 9, г. Магілёў, 212030, +375 (0222) 769-183.

г. Пінск

Прадстаўніцтва ЗАСТ “Таск” у г. Пінск: вул. Гогаля, 36, к. 58, г. Пінск, 225710, +375 (0165) 32-36-59

Дадаткова інфармуем, што ААТ “РЧД” прынята рашэнне аб прадастаўленні ўсім пасажырам поезда бясплатнай паездкі з Масквы да любой станцыі Беларускай чыгункі і назад (як у напрамку з Масквы да станцыі Беларускай чыгункі, так і ад станцыі Беларускай чыгункі да Масквы). Паездку можна здзейсніць да 31.12.2017 у паяздах фармавання як Федэральнай пасажырскай кампаніі, так і Беларускай чыгункі. Пры гэтым бясплатны білет афармляецца ў вагон той жа катэгорыі.

Для афармлення паездкі і за больш падрабязнай інфармацыяй пасажырам варта звяртацца па тэлефоне ў Маскве +7 (499) 266-66-44 або накіраваць заяўку ў адвольнай форме на электронны адрас info@rzd.ru. Звароты пасажыраў у білетнай касе не патрабуецца”.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.