Вы тут

Прэзідэнт незадаволены вынікамі ў сферы спорту вышэйшых дасягненняў


Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў вынікі беларускіх спартсменаў у сферы спорту вышэйшых дасягненняў. Пра гэта ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.


Па словах кіраўніка дзяржавы, праца ў дадзенай вобласці цалкам праваленая. "Мы зрабілі вельмі многае, калі не ўсё, каб чакаць ад нашых спартсменаў самых высокіх вынікаў, якімі будзе ганарыцца краіна. Аднак без адраджэння дзіцячага спорту, які дазваляе адбіраць і гадаваць сапраўдныя таленты, нам не дамагчыся яркіх перамог. Болевай кропкай застаецца ўзровень і кваліфікацыя трэнерскіх кадраў. Навядзем парадак у гэтых двух пытаннях - вынік не прымусіць сябе чакаць. Пры гэтым хачу сказаць, што праца ў сферы спорту вышэйшых дасягненняў цалкам праваленая. Самая высокая ідэалогія сёння - спорт. Мільёны назіраюць за спартсменами, заўзеюць і перажываюць за іх", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.