Вы тут

Час вяртання кітайскай класікі


Крыху болей як за два гады Выдавецкі дом “Звязда” выдае серыю “Светлыя знакі. Паэты Кітая”. Ужо пабачылі свет восем кніг.


Новы зборнік – “Мудрасць гор маўклівых” Мэн Хаажаня. За выключэннем кніг Ай Ціна (паэт дваццатага стагоддзя) і Ван Гачжэня аўтарамі ўсіх перакладных выданняў з’яўляюцца паэты-класікі: Лі Цінчжаа, Ван Вэй, Лі Хэ, Ду Фу, Лі Бо, вось зараз – Мэн Хаажань. Чаму такая ўвага да класічнай кітайскай паэзіі ў беларускіх перакладчыкаў? На гэтае пытанне паэты адказваюць Мікола Мятліцкі, Алесь Бадак, Юлія Алейчанка, Дар’я Нечыпарук, Таццяна Сівец. Усе яны спрычыніліся да перакладу вершаў тых ці іншых творцаў.

Мікола Мятліцкі: “Я зараз працую над перакладам новай анталогіі кітайскай паэзіі. Змест складаюць творы паэтаў XX стагоддзя. Вельмі захапляючая праца. Бачу, якая шырыня, якая магутная прастора ў адным толькі стагоддзі!.. А гісторыя кітайскай паэзіі – гэта тысячагоддзі!.. І прыемна, што ўсё болей беларускіх паэтаў, перакладчыкаў спрычыняюцца да засваення кітайскага паэтычнага Космаса…”

Алесь Бадак: “Заўсёды з асцярожнасцю стаўлюся да новай для мяне паэтычнай прасторы. Перакладаю з арыгінала ці з падрадкоўніка. Для кнігі Мэн Хаажаня па-беларуску я пераклаў усяго толькі адзін верш. Але вы не можаце ўявіць, наколькі кіраваўся сумненнямі, наколькі быў уважлівым да асэнсавання эпохі гэтага творцы, колькі перагледзеў розных тэкстаў, якія дапамаглі б болей глыбока ўсвядоміць “Пачуцці пад месяцам асенняй ночы” (так называецца верш Мэн Хаажаня, які прыцягнуў маю ўвагу)… Спадзяюся, што яшчэ і далей буду перакладаць кітайскіх паэтаў…”.

Юлія Алейчанка: “Уклала некалькі кніг серыі “Светлыя знакі…” І вельмі захапілася паэзіяй Кітая. Чытаю ўсё, што толькі магчыма, пра Кітай, кітайскую літаратуру, параўноўваю тых ці іншых паэтаў Паднябеснай з Максімам Багдановічам, Аркадзем Куляшовым, Максімам Танкам… Вельмі імпаніруе мне сучасная кітайская паэзія”.

Дар’я Нечыпарук: “Рада, што лёс звёў мяне з гэтым праектам. Перакладаю сама. Рыхтую падрадкоўнікі. Праз пераклад ўдасканальваю валоданне кітайскай мовай, яшчэ болей прывязваюся да той сардэчнасці, цеплыні, якой багатая наша родная мова. Рада, што кітайскіх паэтаў перакладаюць студэнты, магістранты, аспіранты, якія вывучаюць кітайскую мову… Веру, што хтосьці з іх стане не меней знакамітым перакладчыкам кітайскай паэзіі, чым рускія мастакі слова Гітовіч, Чаркаскі ды іншыя”.

Таццяна Сівец: “Класічная кітайская паэзія цікавая, найперш, мудрасцю і хараством. Як увесь свет можна разгледзець у кроплі вады, так у кітайскім вершы паўстае ўся краса жыцця, яго гранічная простасць і дасканаласць. А яшчэ ў гэтых радках жыве музыка. Калі ўслухацца, то яна адзавецца і павевам беларускага ветру, і ўздыхам маёй бабулі, і дотыкам сонца да шчакі... Усім, што закранае душу мяне, сённяшняй, гэтаксама, як і таго Паэта, які жыў ды бачыў свет за тысячы ўзыходаў сонца да мяне... “.

Ужо трэцюю з кніг серыі “Светлыя знакі. Паэты Кітая” афармляе вядомы беларускі мастак Каміль Камал. Яго малюнкі заварожваюць, робяць уяўленні пра кітайскую паэзію болей шматаблічнымі. Складваецца ўражанне, што ў вершаў кітайскіх паэтаў ёсць яшчэ адзін перакладчык – таленавіты кніжны графік. Нават узнікла думка, што ці “Звяздзе” ці катораму іншаму выдавецтву можна было б скласці асобным альбом (абавязкова – у каляровым вырашэнні! Пакуль што ілюстрацыі друкуюцца ў чорна-белым фармаце) ілюстрацый Каміля Камала да прачытання ім кітайскай паэзіі Лі Цінчжаа, Ван Гачжэня, Мэн Хаажаня. Дарэчы, мастак аформіў і новую кнігу – зборнік вершаў Сюй Чжымо. Так што, серыя працягваецца! Як і працягваецца дружба беларускай і кіатйскай літаратур.

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.