Вы тут

ДАІ праінфармавала пра арганізацыю руху ў раёне Чыжоўскіх могілак


У раёне Чыжоўскіх могілак на Радаўніцу будуць уведзены часовыя змяненні ў арганізацыі дарожнага руху, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота: tv.tvrmogilev.by

У аўторак, 25 красавіка, на МКАД у раёне Чыжоўскіх могілак будзе арганізаваны дадатковы наземны пешаходны пераход, які рэгулюецца супрацоўнікамі ДАІ. Для гэтага раздзяляльную агароджу адкрыюць, у сувязі з чым будуць уводзіцца часовыя абмежаванні руху транспартных сродкаў па трэціх палосах МКАД у абодвух напрамках. Дазволеная хуткасць руху знізіць да 50 кіламетраў у гадзіну.

Рух на пад’яздной дарозе ад МКАД да могілак стане аднабаковым. Выезд транспартных сродкаў будзе ажыццяўляцца ўздоўж могілак і далей праз пасёлак Новы Двор.

Дадатковыя месцы для стаянкі транспартных сродкаў выдзеляць на ўчастку поля перад уездам на тэрыторыю могілак. Прыпынак-стаянка аўтамабіляў тут будуць дазволены ўсё выходныя, з суботы да аўторка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.