Вы тут

Стартаваў «Цяньчжоу-1»


У Кітаі запушчаны першы грузавы касмічны карабель.


У Канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая паведамілі, што першы кітайскі грузавы касмічны карабель "Цяньчжоу-1" паляцеў у космас са звыш 6 тонамі грузаў і абсталявання на борце. Галоўнай яго задачай з'яўляецца дастаўка грузаў да модулю касмічнай лабараторыі "Цяньгун-2", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Будуць папоўнены запасы для працягу працы "Цяньгун-2", а таксама дастаўлена вялікая колькасць абсталявання і матэрыялаў для касмічных эксперыментаў. Паводле інфармацыі Канцылярыі па рэалізацыі Праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая, першы грузавы касмічны карабель КНР  "Цяньчжоу-1" запусцілі у 14:41 (па мінскім часе) 20 красавіка пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-7 Y2". 

Напярэдадні на касмадроме Вэньчан, размешчаным у паўднёва-кітайскай астраўной правінцыі Хайнань, прайшла генеральная рэпетыцыя запуску карабля, падчас якой былі правераны ўсе сістэмы, якія ўдзельнічаюць у запуску. Вынікі праверкі паказалі, што і касмічны карабель, і ракета-носьбіт знаходзяцца ў працоўным стане і гатовыя да запуску. 

"Цяньчжоу-1" - першы грузавы касмічны карабель, самастойна створаны Кітаем. На яго ўскладаюцца задачы па стыкоўцы з арбітальнай лабараторыяй  "Цяньгун-2" і дазапраўкі палівам на арбіце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?