Вы тут

Самалёт Маленькага прынца можна ўбачыць у цэнтры Мінска


Мадэль самалёта стане часткай дэкарацый дзіцячага шоу "Маленькі прынц", паказ якога стартуе ў арт-цэнтры "Кропка" ў суботу 29 красавіка.


Фота: ladyscontent.com

Гэту і іншыя дэкарацыі для шоу "Маленькі прынц" па матывах знакамітай казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы распрацавала беларуская каманда дэкаратараў пад кіраўніцтвам мастака Уладзіміра Дарашкевіча. Яны будавалі дамы і цэлыя вёскі, велізарныя дырыжаблі і іншыя аб'екты. Не менш значнымі будуць і дэкарацыі "Маленькага прынца".

"Мы робім тое, што ў Беларусі яшчэ ніхто не рабіў — паўнавартаснае тэатральнае шоу з насычаным візуальным складнікам, каб дзеці і дарослыя не проста прыходзілі і слухалі тэкст у выкананні акцёраў, а пераносіліся ў іншую рэальнасць. Акрамя фізічных дэкарацый будуць выкарыстоўвацца праекцыі і 3D-мапінг. Пустыня і жытняе поле, планеты і астэроіды, самалёт і зорнае неба — у нашым шоу ўсё будзе па-сапраўднаму", — распавёў прадзюсар "Маленькага прынца" Сямён Шапчыц.

Паказы праекта будуць праходзіць у арт-цэнтры "Кропка" (ГЗЦ Galleria Minsk, 5-ы паверх) з 29 красавіка да пачатку чэрвеня. Для максімальнай зручнасці маленькіх гледачоў кожны паказ разлічаны ўсяго на 60 чалавек. Па буднях уваходны білет каштуе 20 рублёў, сямейны (3 чалавекі) — 50 рублёў. Па выхадных — 25 і 65 рублёў адпаведна.

bel.sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?