Вы тут

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў праходзіць у Францыі


У Францыі сёння праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў, паведамляюць інфармагенцтвы.


Фота: ap.org

У выбарах бяруць удзел 11 кандыдатаў. У ліку фаварытаў лідар руху "На маршы" Эманюэль Макрон і лідар ультраправага "Нацыянальнага фронту" Марын Ле Пен. Па выніках апытанняў, менавіта яны маюць найбольшыя шанцы на выхад у другі тур. Змагаецца за прэзідэнцкае крэсла таксама правацэнтрыст Франсуа Фіён. Сур'ёзна падраслі ў апошні час рэйтынгі ультралевага кандыдата Жан-Люка Меляншона. Яшчэ адным лідарам з'яўляецца прадстаўнік Сацыялістычнай партыі Бенуа Амон.

Калі ніхто з іх не зможа набраць больш за 50% галасоў, пераможцу вызначыць другі тур, які пройдзе 7 мая.

У краіне адкрыта каля 67 тыс. выбарчых участкаў. Свае галасы за таго ці іншага кандыдата, як чакаецца, аддадуць больш 45 млн французаў, зарэгістраваных у спісах выбаршчыкаў.

Кіраўнік дзяржавы ў Францыі абіраецца на пяць гадоў шляхам усеагульнага прамога тайнага галасавання.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».