Вы тут

Зіноўскі: Галоўнае - замацаваць эканамічны вынік першага квартала


Пра гэта заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі ў эфіры тэлеканала АНТ.


Фота: БЕЛТА

"Нядрэнныя вынікі першага квартала: валавы ўнутраны прадукт вырас на 0,3%. Гэтыя 0,3% даліся шляхам скарачэння інфляцыі, стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі ў краіне, зніжэння стаўкі рэфінансавання. І шэрагам іншых пасылаў. Прамысловасць дала 4,3%, Мінпрам - больш за 10%. Гэта вельмі добры вынік. Самае галоўнае - яго замацаваць", - адзначыў Уладзімір Зіноўскі.

Ён падкрэсліў, што ў Мінэканомікі ўпэўненыя, што гадавы прагноз па тэмпу росту ВУП у 101,7% будзе выкананы. "Лепш, калі будзе больш", - сказаў Уладзімір Зіноўскі.

Пры гэтым міністр падкрэсліў, што прадпрыемствы павінны больш актыўна шукаць працу, інвестыцыі. "Прывяду ў прыклад будаўніцтва. Зніжаюцца дзяржаўныя інвестыцыі. Але трэба шукаць інвестыцыі: што пабудаваць, дзе пабудаваць, паслугі экспартныя аказваць, а не сядзець і чакаць, што дадуць грошы. І так у любой галіне", - канстатаваў Уладзімір Зіноўскі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.