Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала СТБ выказала намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Марыяна Шчоткіна.
"Працягласць жыцця ў Беларусі павінна дасягнуць 75 гадоў. Гэта абсалютна рэальная лічба, таму што ўжо па выніках 2016 года гэты паказчык быў на ўзроўні 73,9 года. Але мы бачым, што розніца паміж працягласцю жыцця жанчын і мужчын складае амаль 10 гадоў на карысць жанчын", - сказала яна. Сёння працягласць жыцця з'яўляецца адным з асноўных паказчыкаў дэмаграфічнай бяспекі ў краіне, які ўвесь час адсочваецца.
Па словах Марыяны Шчоткінай, невыпадкова падчас Паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу абмяркоўвалася тэма аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва, адукацыі, таксама нададзена шмат увагі далейшаму развіццю сацыяльнай сферы. У першую чаргу гэта падтрымка людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якіх у краіне больш за 540 тыс.
"Трэба яшчэ матываваць наймальніка, можа, праз падатковую сістэму, ускосную падтрымку, але мы павінны стварыць умовы для таго, каб людзі вучыліся, потым змаглі рэалізаваць свае веды на справе, павысіць кваліфікацыю, незалежна ад таго, якія ў іх ёсць абмежаванні па здароўі, - канстатавала намеснік старшыні Савета Рэспублікі. - Думаю, у пытанні занятасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі трэба мяняць не псіхалогію наймальніка, а ўсяго грамадства, пачынаючы з дзіцяці, якога трэба гадаваць у павазе да сабе і навакольнага свету".
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.