Вы тут

Урад абавязаны выканаць задачу па выхадзе зарплаты на Br1 тыс.


Заявіў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко ў эфіры тэлеканала АНТ.


Фота: БЕЛТА

"Прэзідэнт паставіў задачу - Br1 тыс. заработнай платы павінна быць. І мы, урад, абавязаны гэтую задачу выканаць. І мы выканаем, у тым ліку для сацыяльнага блока. Па-першае, павінна запрацаваць эканоміка, будзе папаўненне бюджэту. Другое - экспарт паслуг", - адзначыў Васіль Жарко. Таксама ён падкрэсліў важнасць разумнай аптымізацыі.

Ён нагадаў, што кіраўнік дзяржавы паставіў перад Міністэрствам аховы здароўя задачу зарабіць на экспарце паслуг не менш як $40 млн. "Ахова здароўя заробіць. У мінулым годзе да нас прыехала 160 тыс. замежных грамадзян з 121 краіны. Мы сталі вядомыя ў свеце", - канстатаваў віцэ- прэм'ер. Акрамя таго, Васіль Жарко падкрэсліў, што попытам у замежных грамадзян карыстаецца і атрыманне адукацыі ў Беларусі - як вышэйшай, так і сярэдняй спецыяльнай.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.