Вы тут

Анлайн-канферэнцыя з групай NAVIBAND пройдзе 27 красавіка


 У прэс-цэнтры БЕЛТА.


Фота: fakty.ictv.ua

Група NAVIBAND (Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук) прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні" ў Кіеве з песняй "Гісторыя майго жыцця" на беларускай мове - упершыню за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў гэтым конкурсе. Завяршыўся працяглы рэпетыцыйны перыяд, прома-туры, знаёмства практычна з усімі ўдзельнікамі творчага спаборніцтва. 1 мая беларуская дэлегацыя накіруецца ва ўкраінскую сталіцу, і ўжо 3 мая спевакі правядуць першую рэпетыцыю на конкурснай сцэне.

У час анлайн-канферэнцыі Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук раскажуць пра работу над нумарам з украінскай камандай, пра сцэнічныя вобразы, падзеляцца ўражаннямі аб падрыхтоўчым перыядзе і чаканнямі ад фінальных мерапрыемстваў маштабнага свята, якое збярэ ўдзельнікаў з 42 краін.

Падтрымаць маладых артыстаў і задаць ім пытанні можна на сайце БЕЛТА ў раздзеле "ONLINE КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 27 красавіка пасля 11.00 па меры гатоўнасці.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.