Вы тут

Беларус Станіслаў Бажкоў стаў пераможцам велагонкі "Тур Мэрсіна"


Гоншчык велаклуба "Мінск" Станіслаў Бажкоў выйграў агульны залік міжнароднай велагонкі "Тур Мэрсіна", якая прайшла ў Турцыі. Другое месца ў генеральнай класіфікацыі заняў яшчэ адзін прадстаўнік беларускай каманды Эдуард Варганаў.


Фота: minskcyclingclub.by

Станіслаў Бажкоў перамог на першым этапе гонкі і на астатніх адрэзках змог утрымаць жоўтую майку лідара. Як адзначыў пераможца, поспех стаў магчымы дзякуючы суладнай працы гоншчыкаў "Мінска". 

У выніку Станіслаў Бажкоў стаў пераможцам "Тура Мэрсіна", а таксама захаваў за сабой майку самага актыўнага гоншчыка. Эдуард Варганаў завяршыў спаборніцтвы на другой пазіцыі ў агульным заліку. Трэцім па выніках гонкі стаў казахстанец Галым Ахметаў з Astana City.

Велагоншчыкі "Мінска" удастоены таксама прыза лепшай камандзе "Тура Мэрсіна-2017".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».