Вы тут

Вусені, якія сілкуюцца пластыкам, дапамогуць у барацьбе з смеццем


Даследнікі з Кембрыджскага ўніверсітэта выявілі, што лічынкі молі, якія сілкуюцца воскам з пчаліных вулляў, могуць таксама паглынаць пластык.


Фота: CÉSAR HERNÁNDEZ/CSIC

Эксперыменты брытанскіх навукоўцаў паказалі, што гэтая казурка разбурае пластык гэтак жа, як і воск.

Забруджванне пластыкам глебы і вод Сусветнага акіяна з'яўляецца адной з найбуйнейшых экалагічных праблем: кожны год у свеце вырабляецца 80 мільёнаў тон поліэтылену, які выкарыстоўваецца для выпуску пакетаў і іншай упакоўкі і раскладаецца сотні гадоў.

Вусені молі могуць прагрызці адтуліну ў такім пакеце ўсяго за гадзіну.

"Вусень стане адпраўной кропкай", - распавёў доктар Паола Бамбелі, біяхімік Кембрыджскага ўніверсітэта і адзін з аўтараў даследавання.

"Нам трэба разабрацца ў дэталях - і мы спадзяемся даць тэхнічнае рашэнне праблемы ўтылізацыі пластыкавых адходаў", - кажа ён.

Доктар Бамбелі і яго калега з іспанскага Нацыянальнага даследчага савета Федэрыка Бертачыні ўжо запатэнтавалі сваё адкрыццё дзіўнай здольнасці гэтых гусеніц.

Цяпер яны працуюць над паскарэннем працэсу перапрацоўкі пластмасы лічынкамі молі, вывучаючы, якое хімічнае рэчыва выкарыстоўваюць для гэтага казуркі.

Навукоўцы мяркуюць, што мікробы, якія жывуць у вусені, гуляюць у гэтым працэсе не апошнюю ролю.

Калі ўдасца вывучыць увесь хімічны працэс, дзякуючы якому казурка перапрацоўвае пластмасу, гэта стане сур'ёзным прарывам у барацьбе з забруджваннем навакольнага асяроддзя.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.