Вы тут

У Іарданіі адмянілі закон, які вызваляе гвалтаўнікоў ад турмы


Улады Іарданіі вырашылі прыбраць з крымінальнага кодэкса норму, якая дазваляла вінаватым у згвалтаванні пазбягаць пакарання, калі яны выходзілі замуж за сваіх ахвяр. Адпаведныя папраўкі ўрад краіны ўхваліў ў нядзелю, 23 красавіка, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Petra.


Фота: Getty

Адмяніць гэты артыкул крымінальнага кодэксу раней рэкамендаваў каралеўскі камітэт, адказны за развіццё судовай сістэмы і забеспячэнне вяршэнства права. Прыхільнікі нормы лічаць, што яна абараняла ахвяру ад шкоды яе гонару і рэпутацыі.

Крымінальны кодэкс Іарданіі лічыць згвалтаваннем сэкс з жанчынай ва ўзросце да 18 гадоў, нават калі ахвяра ўдзельнічала ў ім па ўласнай волі.

Злачынства караецца турэмным зняволеннем тэрмінам да сямі гадоў, калі пацярпелай было ад 15 да 18 гадоў, удакладняе брытанская газета The Independent. Гвалтаўнік можа пазбегнуць пакарання, калі пагодзіцца ажаніцца на сваёй ахвяры і палавы акт адбыўся па ўзаемнай згодзе. Акрамя таго, пасля гэтага муж і жонка павінны пражыць у шлюбе ад трох да пяці гадоў.

Калі ж ахвяры згвалтавання было менш 15 гадоў, вінаватаму належыць смяротнае пакаранне.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?