Вы тут

Прэзідэнты Беларусі і Украіны 26 красавіка наведаюць ЧАЭС


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных чарговай гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: argumentua.com

Кіраўнік дзяржавы з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам наведаюць атамную станцыю і размешчаныя побач з ёй аб'екты. Асноўная ўвага будзе нададзена работам па падтрыманні на належным узроўні радыяцыйнай бяспекі, што непасрэдным чынам закранае інтарэсы жыхароў абедзвюх краін. Плануецца, што прэзідэнты азнаёмяцца з будаўніцтвам новага бяспечнага ахоўнага збудавання і захоўваннем адпрацаванага ядзернага паліва, ушануюць памяць ліквідатараў і пацярпелых у выніку аварыі.

У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка правядуць перамовы на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, міжнародны парадак дня і далейшыя намаганні па мірным урэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».