Вы тут

У Мінску пройдзе злёт юных інспектараў руху “Зялёная хваля”


26-27 красавіка на базе Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі пройдзе 44-й гарадскі злёт юных інспектараў руху “Зялёная хваля”, прысвечаны 100-годдзю МУС.


Традыцыйна дзевяць каманд ад кожнага раёна сталіцы на працягу двух дзён будуць змагацца за званне лепшых з найлепшых і за магчымасць прадстаўляць горад на рэспубліканскім этапе злёту.

Першы конкурсны дзень чакаецца самым насычаным. Менавіта 26 красавіка ўдзельнікам трэба будзе пераадолець сем з васьмі конкурсных этапаў. Веды правілаў дарожнага руху і аказання першай дапамогі, практычныя навыкі кіравання веласіпеда, уважлівасць, а таксама харызматычнасць і артыстызм ацэніць кампетэнтнае журы: прадстаўнікі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, кампаніі “Новы паварот”, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.

Другі конкурсны дзень, 27 красавіка, будзе прысвечаны самаму складанаму і рэалістычнаму этапу — “Ваджэнне веласіпеда ва ўмовах, аналагічных рэальнаму дарожнаму руху”. Кожны ўдзельнік злёту праедзе па імправізаваным аўтагарадку на беразе Камсамольскага возера, выкарыстоўваючы свае веды дарожнай разметкі і знакаў, сігналаў рэгуліроўшчыка і правілаў руху на веласіпедзе.

3 мая адбудзецца цырымонія закрыцця і ўрачыстае ўзнагароджанне па выніках злёту. У якасці ганаровых гасцей цырымоніі выступяць ветэраны органаў унутраных спраў, якія ўнеслі ўклад у станаўленні і развіццё руху юных інспектараў руху ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.

Для пераможцаў злёту сацыяльныя партнёры і арганізацыйны камітэт падрыхтуюць больш за 50 асабістых і камандных прызоў, а таксама падарункі і сюрпрызы ўсім удзельнікам злёту, паведамляе сайт УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.