Вы тут

Аўтарскі падыход


Гістарычныя мясціны — для адмысловых экскурсій 

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін у Беларусі адзначаецца «Фэстам экскурсаводаў». Некаторыя экскурсіі ўжо прайшлі, але большасць запланаваная на 22 і 23 красавіка як у Мінску, так і ў розных рэгіёнах краіны, гарадах і нават аграгарадках, а таксама ў некаторых вёсках. Усё залежыць ад ахвотных іх арганізоўваць: гідамі ў гэтыя дні могуць стаць краязнаўцы і зацікаўленыя асобы, якія маюць веды па пэўнай тэме і жадаюць імі падзяліцца.


Леташні поспех (калі колькасць экскурсій дасягнула 100 і яны карысталіся попытам) прымусіў сёлета скіраваць увагу на вядоўцаў і адмысловасць іх прапаноў. Тым больш што задачай фэсту ад пачатку было прыцягнуць увагу да тых мясцін, дзе мы жывём, да якіх прызвычаіліся. Але нават прамысловыя мікрараёны і ўскраіны вялікага горада (напрыклад, Мінска) маюць свае таямніцы. Як і сэрца нашай сталіцы, якая адзначае сёлета юбілей, пра што нагадае адна з экскурсій. Таксама адметная: яна распачне новы гарадскі праект «Малюем Мінск». Але не толькі маляваць, але прыглядацца і ўчытвацца ў тое, што напісана, можна падчас экскурсій: да фэсту сёлета далучыліся шмат якія музеі сталіцы і іншых гарадоў. Дзякуючы гэтаму ёсць магчымасць паглыбіцца ў гісторыю літаратурнага жыцця Беларусі.

 Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?