Вы тут

Поўнач на далоні


У Мінску і Віцебску стартаваў кінафестываль «Паўночнае ззянне». Праграма ў чарговы раз уключае стужкі з краін Паўночнай Еўропы, але сёлета да іх дадаліся яшчэ і балтыйскія фільмы. Акрамя таго, фестываль прапануе наведаць 6 тэматычных майстар-класаў, якія абяцаюць быць карыснымі не толькі для кінематаграфістаў, але і для гледачоў.


Кадр з фільма «Світанак»

Усе 14 стужак фестывалю можна будзе паглядзець у кінатэатры «Мір». З разнастайнасці праграмы можна выбраць кіно пра ўцёкі з Літвы, савецкіх піянераў, сямейныя драмы, першае каханне і вяртанне ў маладосць. Асабліва прыемна, што сачыць за сюжэтам фільмаў з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі беларусы будуць на роднай беларускай мове.

У межах фестывалю таксама — 6 майстар-класаў. Арганізатары прывезлі ў Беларусь не толькі фільмы, але і іх стваральнікаў — прадзюсараў, рэжысёраў, сцэнарыстаў, адзначаных міжнароднымі ўзнагародамі. Воркшопы для прафесіяналаў кіно тут будуць спалучацца з натхняльнымі публічнымі лекцыямі пра стварэнне фільмаў. Сёлета «Паўночнае ззянне» наведаюць 4 замежныя госці. Самай паказальнай для гледача будзе лекцыя кінакрытыка часопіса «АфішаDaily» Антона Доліна, які распавядзе пра тое, як праца паўночнаеўрапейскіх рэжысёраў паўплывала на кінамову сусвету, і вылучыць асаблівасці нардычнага кінематографа.

Фінскі прадзюсар Каарле Ахо на ўласным досведзе пакажа, як трапіць на Берлінале, Сандэнс, кінафестываль у Таронта і шорт-ліст прэміі «Оскар», а прадзюсар з Ісландыі Антон Мані Свансан патлумачыць, як планаваць фестывальны шлях стужкі і перайсці ад вытворчасці кароткага метра да паўнавартаснага ігравога фільма. Нарвежац Ян Вардзёен тры гады таму паспрабаваў сябе ў рэжысуры і не можа пакінуць гэты занятак — на сваёй лекцыіі Ян раскажа, як паспяваць кіраваць бізнесам і выпусціць 4 стужкі за 4 гады, не маючы ніякай кінаадукацыі.

Для гледачоў фестываль таксама прапануе інтэрдысцыплінарную лекцію ад Дар’і Яфімавай, якая распавядзе пра візуальныя мастацтвы Паўночнай Еўропы і іх ролю ў фарміраванні міжнароднага брэнду Скандынавіі. Паспець на «Паўночнае ззянне» яшчэ можна: фестываль будзе доўжыцца да 25 красавіка ў Мінску і Віцебску.

Маргарыта ДЗЯХЦЯР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».