Вы тут

Члены верхняй палаты імкнуцца да гарманізацыі заканадаўства


Адбылося пасяджэнне Камісіі Парламенцкага Сходу (ПС) Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце. Гэтым разам яго зладзілі ў Магілёве. Ад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўдзельнічалі старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала Бодак і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Віктар Чайчыц. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.


Фота: extern.b-ts.ru

Падчас пасяджэння быў разгледжаны шэраг пытанняў, якія тычацца гарманізацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і забеспячэння роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы ў сферы міграцыі, фарміравання адзінай міграцыйнай прасторы і адзінай візавай прасторы, урэгулявання пытанняў уласнасці Саюзнай дзяржавы.

Акрамя таго, міжнародным супрацоўніцтвам на мінулым тыдні актыўна займаўся і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў. Ён прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення спецыялізаванай выставы, якая пройдзе ў рамках чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 29—30 чэрвеня 2017 года ў Маскве, правёў сустрэчы з дэлегацыяй Народнай Рэспублікі Бангладэш, паслом Кыргызстана ў Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі японскай кампаніі «Дэлойт Тамацу Кансалтынг».

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Адзіная прастора дзвюх дзяржаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?