Вы тут

Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта


Ергалі БУЛЕГЕНАЎ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі:

— Думаю, у нашых дзяржаў наперадзе вельмі цікавы перыяд. Тым больш, тэндэнцыі да пад'ёму эканомікі ўжо ёсць. У гэтым кірунку мы ўсе і працуем. Нядаўна тут была салідная дэлегацыя з Паўладарскай вобласці Казахстана, якая наведала некаторыя беларускія вобласці... Думаю, і дэлегацыі рэгіёнаў Беларусі паедуць у Казахстан. Будзем умацоўваць нашы сувязі.

Са стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза прайшло няшмат часу. Па гістарычных мерках — вельмі мала. Тым не менш гэты саюз ужо пачынае паказваць свой твар. Ёсць яшчэ шэраг нявырашаных пытанняў, пра гэта Аляксандр Рыгоравіч шмат гаворыць.

Як вядома, у тых дакументах, якія закладзены ў ЕАЭС, многія пытанні павінны быць вырашаны да 2025 года менавіта ў тых сферах, у якіх і Беларусь, і Казахстан вельмі зацікаўленыя. Гэта нафта, газ... Ужо зараз пачынаюць падрыхтоўку адпаведных дакументаў. І гэта сапраўды будзе добрым стымулам для далейшага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе. І ён стане прывабным для многіх-многіх дзяржаў.
Думаю, пашырэнне ЕАЭС будзе ў наступныя гады, бо вельмі прывабны рынак нашага саюза, бо Беларусь, Казахстан, Расія — магутныя дзяржавы. Мы самі паміж сабой можам добра супрацоўнічаць.

Ірына КАСЦЕВІЧ, міністр працы і сацыяльнай абароны:

— У краіне разгорнута вялікая работа па працаўладкаванні грамадзян. Трэба сказаць, што сёння тых грамадзян, якія непасрэдна звярнуліся ў службу занятасці і сталі на ўлік там у якасці беспрацоўных, на першае красавіка іх 43 тысячы — на 44 тысячы вакансій. На адну вакансію — адзін беспрацоўны. Гэта значыць, дастаткова добрая сітуацыя. Разам з тым ёсць праблемы. Калі па вакансіях у нас 56% — гэта рабочыя спецыяльнасці, а тых, хто стаў на ўлік службы занятасці — 76% з рабочымі спецыяльнасцямі. Дысбаланс па попыце і прапанове стварае пэўную напружаную сітуацыю на рынку працы.

Адна з найважнейшых задач для міністэрства — гэта дасягненне да канца года, да снежня, зарплаты не менш чым 1000 рублёў. І сёння ўрад, органы дзяржаўнага кіравання актыўна працуюць у гэтым кірунку. Мы бачым вынікі першага квартала: рэальны тэмп зарплаты — 101%. Ёсць пакрокавы рух наперад у гэтым кірунку.

Уладзімір ЗІНОЎСКІ, міністр эканомікі:

— Як звычайна, Прэзідэнт вялікую ўвагу адводзіць эканамічнаму блоку пытанняў. Вынікі першага квартала як быццам бы пазітыўныя і радуюць нас, але мне здаецца, што гэта толькі пачатак, трэба замацавацца на трэндзе станоўчага росту ВУП. Сёння сярэдняя зарплата ў нас складае 737 рублёў. Рух наперад ёсць. Мы думаем, што гэта павінна набраць пэўныя тэмпы. Мы, безумоўна, поўныя ўпэўненасці, што на 101,7% росту ВУП па годзе выйдзем.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Наперадзе цікавы перыяд

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.