Вы тут

Выстава «Чарнобыль. Погляд з сучаснасці» працуе ў Мінску


У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася незвычайная выстава. Фотамастак з Мазыра Уладзімір Верабей ужо не адно дзесяцігоддзе адпраўляецца ў экспедыцыі па Беларускім Палессі. У яго аб'ектыў трапілі фотазамалёўкі прыроды, якая прыняла на сябе радыяцыйны ўдар. І вёскі, якія непрыкметна дажываюць свой век. Назва ў выставы адпаведная: «Чарнобыль. Погляд з сучаснасці».


 

Гледача ў выставачнай зале сустракаюць ацалелы нейкім чынам ліхтар на драўляным слупе, у якім нават захавалася лямпачка. Даўно кінутыя на берагах ракі чаўны, у якіх больш ніхто не паплыве. Дамы, у якія людзі не заходзілі дзесяцігоддзямі, і якія ўжо пачалі развальвацца. А як са струхлелай лаўкай і плотам кантрастуе галінка свежага бэзу, пакладзеная кімсьці з мясцовых жыхароў! Як напамін пра тое, што прырода ўсё ж імкнецца пераадолець радыяцыйную навалу, — куст, які працягнуў свае галінкі да сонца проста з чыйгосьці акна...

— Усе фотаздымкі зроблены на Гомельшчыне, — кажа Уладзімір Верабей. — Болей за астатніх фатаграфую прыроду і вёскі ў Нараўлянскім, Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах. Сустракаў я і шмат самасёлаў. Яны ўсе з'ехалі назад у бацькоўскія хаты, саматужна іх рамантуюць. А якія на адселенай тэрыторыі флора і фаўна! Падчас кожнага выезду абавязкова пабачыш якую-небудзь цікавінку. І не магу ўжо без гэтага. Два-тры тыдні туды не выберашся — і чагосьці ўжо не хапае.

Гэта пятая выстава Уладзіміра Вераб'я. Дагэтуль яны праходзілі двойчы ў Гомелі, Мазыры і нават ізраільскай Хайфе. Паглядзець на драматычную, але з-за гэтага куды больш прыцягальную прыгажосць Палесся ў Мінску можна да 21 мая.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Загаловак у газеце: Палессе праз аб'ектыў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».