Разам з мамай


Пасля рэканструкцыі ў гомельскай папраўчай калоніі № 4 адкрыўся Дом дзіцяці. Улазіны разам з дарослымі адзначылі 34 малых, дваццаці з якіх яшчэ няма і года, а сямёра нарадзіліся сёлета.


Дом дзіцяці быў створаны 56 гадоў таму. Дзеці, народжаныя за кратамі, да трох гадоў жывуць на тэрыторыі папраўчай установы разам з асуджанымі матулямі. У калоніі падлічылі, што за ўвесь перыяд існавання тут выхоўвалася больш за 2,6 тысячы малых. Сёння асуджаныя жанчыны маюць магчымасць бачыць дзяцей два разы ў дзень па буднях і чатыры — па выхадных.

— Тут мы прывіваем мацярынскія пачуцці, — кажа начальнік Дома дзіцяці папраўчай калоніі Марыя Запарованая. — Яны кожную вольную хвіліну імкнуцца знаходзіцца з дзеткамі, і мы бачым станоўчы эфект.

Рэканструкцыя Дома дзіцяці па ініцыятыве Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі пачалася летась. Цалкам замянілі пакрыцці падлогі, сцен і столяў, аконныя і дзвярныя блокі. Абнавілі абсталяванне, мэблю і інвентар. На тэрыторыі абсталявалі дзіцячую пляцоўку. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч адзначыў, што пасля капітальнага рамонту створаны ўсе неабходныя ўмовы для знаходжання і развіцця дзяцей:

— Уся тэхніка сучасная, усе матэрыялы айчынныя, экалагічныя. Думаю, у нас атрымалася зрабіць трохі шчаслівейшымі тых дзетак, якія не па сваёй волі павінны знаходзіцца першыя гады свайго жыцця за кратамі.

Музычная тэхніка, бытавыя прыборы, мэбля, цацкі — падарункі ад удзельнікаў урачыстага адкрыцця — спатрэбяцца. Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар'яна Шчоткіна гаворыць, што маці, дзе б яна ні знаходзілася, заўсёды будзе самым цёплым і блізкім чалавекам для любога дзіцяці:

— Трэба зрабіць усё для таго, каб мамы вярнуліся ў грамадства: жыць, працаваць, вучыцца, выхоўваць і паднімаць сваіх дзяцей.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».