Вы тут

Літва расследуе інцыдэнт з лёгкім самалётам на мяжы з Беларуссю


Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы пачала дасудовае расследаванне ў сувязі з парушэннем літоўска-беларускай мяжы лёгкім самалётам. Такая інфармацыя размешчана на сайце літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.​


Фота: aex.ru

Папярэдняе расследаванне праводзіцца ў сувязі з парушэннем міжнародных правілаў палётаў і незаконным перасячэннем дзяржмяжы.

Як паведамлялася, беларускія ваенныя зафіксавалі парушэнне мяжы 19 красавіка ў 13.40. Самалёт паглыбіўся на беларускую тэрыторыю на восем кіламетраў, а праз тры хвіліны развярнуўся і пакінуў паветраную прастору краіны. Беларусь заявіла пратэст па факце парушэння дзяржмяжы Беларусі літоўскім паветраным суднам. У Міністэрства замежных спраў Беларусі 22 красавіка быў выкліканы пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас. Падчас сустрэчы кіраўніку літоўскай дыпмісіі была ўручана нота, у якой беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з зафіксаваным фактам парушэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь літоўскім паветраным суднам.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?