Вы тут

Мучыць бяссоннiца? 12 парад ад урача-дыетолага Iрыны Кабасакал


Раздрукуйце i пакладзiце пад падушку. Спрацуе! Будзеце спаць, як пшанiцу прадаўшы.


1. Кожны дзень прачынайцеся ў адзiн i той жа час. Заводзьце будзiльнiк i нават, калi вам цяжка, не хочацца ўставаць, вы не выспалiся, рабiце гэта праз сiлу. Тры днi — i прызвычаiцеся.

2. Абмяжуйце працягласць штодзённага знаходжання ў ложку пасля прабуджэння. Прачнулiся, расплюшчылi вочы i адразу пад'ём.

3. Выключыце са свайго рацыёну пасля 16.00 гарбату, каву, моцны алкаголь.

4. Не спiце днём, нават калi начная бяссоннiца вас замучыла.

5. Зарадка. Кожны дзень. Хоць бы паўгадзiны. Не перад сном. Перад сном — прагулка на свежым паветры. Спiце з адчыненай форткай.

6. Пазбягайце ўзрушэння, хвалявання перад сном.

7. Рэгулярна прымайце ежу ў адзiн i той жа час.

8. Не пiце шмат вады перад сном.

9. Медытацыя, аўтатрэнiнг, нервова-мышачная рэлаксацыя.

10. Не абдумвайце праблемы ў ложку. Выйдзiце ў iншы пакой, запiшыце ўсё на паперы, вярнiцеся i кладзiцеся спаць.

11. Стварыце сабе камфортныя ўмовы для сну. Перасцялiце ложак, праветрыце пакой. Калi вы спiцё ўдваiх, то накрывайцеся рознымi коўдрамi (!).

12. Прачнуўшыся ноччу, не глядзiце на гадзiннiк.

Калi вы ўсё гэта будзеце выконваць тыдзень, i вынiк не наступiць, то Iрына Кабасакал раiць звярнуцца па дапамогу да псiхатэрапеўта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».