Вы тут

Як выбраць сябра для дзiцяцi i не расчаравацца


— Тата, хачу сабачку! (Коцiка, папугайчыка, чарапашку — патрэбнае падкрэслiць.) Рана цi позна кожны з нас чуе ад дзiцяцi гэтыя словы. I адмовiць бывае вельмi складана, i браць на сябе лiшнi клопат не хочацца. Таму даводзiцца шукаць кампрамiс. На сённяшнiм пасяджэннi бацькоўскага клуба нашы таты разважаюць над плюсамi i мiнусамi ўтрымання розных жывых iстот, якiя могуць жыць побач з намi.


Каб не стала шчаня ваўкарэзам

Валянцiн Бойка: — Хатняя жывёла патрэбная, асаблiва калi дзiця ў сям'i адно, а другога пакуль не прадбачыцца. Мой малы таксама хоча сабе чатырохногага сябра, але пытанне пакуль завiсла: думаем, каго лепей узяць.

Сяргей Куркач: — Вось тут трэба вельмi добра падумаць, i прыслухоўвацца не толькi да дзiцяцi, але i да свайго жыццёвага досведу. Некалi мае малыя аж пiшчалi — так хацелi сабаку. Жонка ўзяла ў знаёмых маленечкае белае шчаня. Першыя тыднi яно цiха спала ў скрыначцы, i мы назвалi яго Соня. I ўсе захаплялiся: сабачка дробненькi, зусiм не брэша, есць мала. Хоць асабiста мяне збянтэжылi непрапарцыянальна вялiкiя лапкi. I сапраўды: праз паўгода шчаня вырасла ў саракакiлаграмовага сабаку — помесь амерыканскага бульдога з кiмсьцi яшчэ.

У вынiку сабака гуляў з усiмi, але хадзiць на вулiцу мог толькi са мной. Дванаццацiгадовая дачка ўжо не магла даць рады: Соня проста вырывала павадок. А яшчэ па ўсёй хаце была поўсць. I цi не цераз дзень мы пыласосiлi кватэру. А самога сабаку раз на тыдзень трэба было мыць, бо iнакш ад яго пачынала кепска пахнуць. Карацей, лёгка i проста было, пакуль сабачка быў маленькi. З iм гулялi, цешылiся ўсе. Але як толькi вырасла гэткая аграмадзiна, жыцця ў хаце не стала. Хоць сабака i застаўся мiлым ды ласкавым.

В.Б.: — Дзецi часта пераацэньваюць свае сiлы. Iм шчыра здаецца, што яны змогуць паўнавартасна даглядаць жывёлiну. I таму я не спяшаюся дазваляць сыну завесцi некага большага за хамяка. Калi я быў малым, у майго бацькi быў шатландскi сэтар — вялiзны, але мiралюбны i дабрадушны сабака. I ўжо тады я бачыў, колькi гэта клопату — трымаць такую жывёлiну. А ў вялiкiм горадзе з яго шчыльнай забудовай сабаку нават выгуляць цяжка. Даводзiцца або далёка iсцi, або парушаць правiлы i вадзiць яго на газон.

С.К.: — Я свайго сабаку на газон не вадзiў, бо суседзi б не зразумелi гумару. Каб выгуляць Соню, даводзiлася iсцi на пустку за кiламетр ад дома. Дый нават туды я браў з сабой пакецiк i шуфлiк, каб прыбраць наступствы прагулкi. I займаў шпацыр з сабакам не менш за гадзiну, прычым хадзiць даводзiлася ў любое надвор'е. Таму i адправiлi Соню да маiх бацькоў, што жывуць у прыватным доме ў невялiкiм райцэнтры. Там з гэтым прасцей.

В.Б.: — А яшчэ ёсць суседзi, якiя бачаць у вялiкiм сабаку не мiлую iстоту, а патэнцыйную небяспеку. I паспрабуйце растлумачыць iм, што ваша жывёла людзьмi не харчуецца. Памятаю, бацькаў сэтар кiдаўся да ўсiх стрэчных, каб пагуляць, а народ шугаўся. Таму я лiчу, што трымаць у горадзе некага вялiкага ўвогуле не варта, калi ты жывеш у звычайнай кватэры. Максiмум, на што я згодны, дык гэта на кошку.

С.К.: — З кошкамi таксама ёсць свой клопат. Калi бярэш сабе кацяня, трэба ў належны час адвезцi яго да ветэрынара на стэрылiзацыю. Бо пасля каты пачынаюць мецiць тэрыторыю, i «апрацаваную» кватэру ўжо нiколi не праветрыш дарэшты. Адзiны паратунак — капiтальны рамонт.

В.Б.: — Выходзiць, куды нi кiнь — усюды клiн. Якую жывёлу нi возьмеш — безлiч праблем. Але ж дзецям трэба кантактаваць з жывёламi, кагосьцi даглядаць. Вось у вёсцы малыя ходзяць кармiць курэй, трусоў, свiнак. I яны ў абыходжаннi з жывёламi больш смелыя i гуманныя. А што рабiць гарадскому дзiцяцi? Дзе выйсце?

С.К.: — Малым сапраўды трэба кагосьцi даглядаць, iм патрэбны сябар. Хай нават маўклiвы. Але ёсць жывёлы, з якiмi значна прасцей. Некалi мне падарылi двух сухапутных слiмачкоў памерам з пацерку. А пасля яны выраслi вялiкiя: адна толькi ракавiна — з далонь. Але яны спакойна жывуць у акварыуме, якi нам дастаўся выпадкова i бясплатна. А ён абавязкова патрэбны: слiмакi хоць i марудлiвыя, але распаўзаюцца так, што пасля не знойдзеш. Што да ежы, то яны непераборлiвыя: харчуюцца лiсцем трыпутнiку i дзьмухаўца. Дужа любяць агуркi. Прычым даўжэзныя раннiя з крамы, вырашчаныя невядома на чым, не ядуць. А як яны жуюць — гэта вельмi цiкава паглядзець: у iх каля трох тысяч драбнюткiх зубоў. Але прыбiраць за iмi таксама трэба. I раз на тры днi мыць акварыум. Трэба сказаць, што дзецям яны хутка надакучылi.

В.Б.: — У нас таксама былi слiмакi, толькi вадзяныя i зусiм маленькiя: дзядуля адсадзiў са свайго акварыума, бо малы вельмi папрасiў. Жылi яны ў слоiку з вадой, якую трэба было рэгулярна мяняць. Сын абяцаў, што будзе рабiць гэта сам, але забываўся. У вынiку вада застаялася, пакрылася плёнкай — i слiмакi задыхнулiся. I калi малы хацеў набраць у дзядулi новых, я не дазволiў: «Адных ты ўжо замарыў, годзе здзекавацца з жывёл». Сын, канешне, пакрыўдзiўся. Але я лiчу, што гэта карысны для яго ўрок.

Сварыцца забараняецца

С.К.: — Усё-ткi малым патрэбныя жывёлы больш рухавыя, цеплакроўныя, але кампактныя. Мая сярэдняя дачка неяк дужа захацела хамячка. I яна сама вывучыла ўсю даступную лiтаратуру, сама знайшла ў iнтэрнэце, у каго можна купiць жывёлiнку. Я толькi купiў на рынку невялiчкую клетку. У астатнiм даглядала яна сама: купляла проса, семачкi, сама перамешвала i рабiла корм. А таксама набывала апiлкi, мяняла iх. Нават размаўляла з хамяком.

I выйшла так, што не столькi яна выхоўвае хамяка (гэта было б складана), а хамяк яе. Бо мая дачка — дзяўчынка эмацыянальная: раней яна часта павышала голас ажно да вiску, калi ёй нешта не падабалася. Тады мы з жонкай растлумачылi ёй, што такая гукавая атака больш б'е па хамяку, чым па нас. Пасля гэтага дачку як падмянiлi: цяпер яна i сама не павышае голас, i дарослых прымушае размаўляць спакойна, калi мы спрабуем сварыцца.

В.Б.: — Хамяк — гэта цудоўна: займае мала месца, мала есць, не трэба дарагiх аксесуараў. Але трэба ўлiчваць, што гэта жывёла пераважна начная. Наш хамяк апоўначы залазiў у сваё кола i пачынаў яго апантана круцiць. I ў цiшынi яно гудзела даволi гучна. Таму хамяка на ноч даводзiлася выстаўляць у кухню i зачыняць дзверы, бо спаць не даваў.

С.К.: — Калi хочаш цiшынi — то завядзi рыбак. Яны ўвогуле ўвесь час маўчаць, як i мае слiмакi. I з акварыума нiкуды не дзенуцца.

В.Б.: — Рыбкi калiсьцi ў мяне былi. Гэта толькi здаецца, што яны не патрабуюць клопату. Насамрэч рыбкам таксама патрэбны разнастайны корм, яны таксама могуць хварэць. А для падтрымання iх жыццядзейнасцi, акрамя акварыума, трэба багата розных прылад. Дый сам акварыум трэба перыядычна чысцiць, час ад часу мяняць у iм ваду. Таму рыбкi — гэта варыянт для тых, хто ўжо прайшоў пэўную «школу» ўтрымання хатнiх жывёл. I перш чым iх завесцi, добра падумайце: цi сапраўды гэта тое, што вам трэба.

Жывi доўга, хамячок!

С.К.: — Калi выбiраеш хатнюю жывёлу для маленькага дзiцяцi, лепей каб гэта была iстота з досыць працяглым жыццём. Напрыклад, мае слiмакi — гiганцкiя ахацiны — жывуць да дзесяцi гадоў. А вось хамяк звычайна два-тры. I для маленькага дзiцяцi гэта вялiкая псiхалагiчная траўма, калi ўлюбёнец хутка памiрае. Затое ў дзесяць-дванаццаць гадоў дзецi ўжо спакайней успрымаюць гэты факт.

В.Б.: — Тут цiкавая асаблiвасць: чым блiжэйшая да нас жывёла бiялагiчна, тым больш смутку выклiкае яе смерць. Таму дзецi так бядуюць па сваiх хамячках. А калi памiрае сабачка — дык гэта проста драма. Бо ён па iнтэлекце значна блiжэй да нас, чым хамяк.

С.К.: — Вось з гэтай прычыны я б не раiў бы браць ужо дарослага сабаку цi ката ў гадах. Бо ў вашай сям'i яны пражывуць нядоўга.

В.Б.: — У рыбак у гэтым сэнсе ёсць вялiкая перавага: у акварыуме iх звычайна багата — адной болей, адной меней... Увогуле халаднакроўныя жывёлы ў гэтым сэнсе неблагi варыянт. З iмi цiкава, але да iх не надта прывязваешся эмацыянальна.

С.К.: — Магчыма, гэта таксама варыянт. Але не трэба надта паддавацца модзе i цягнуць дахаты розную экзотыку, пра якую мы нiчога толкам i не ведаем: яшчарак, чарапах, змей, трытонаў, жабак. Не стаў бы я эксперыментаваць таксама з насякомымi i членiстаногiмi. Бо ёсць аматары завесцi ў сябе мадагаскарскiх тараканаў або павукоў-птушкаедаў. Гэта чыста дарослая забаўка.

Спа­дар Кур­кач га­то­вы ца­ла­вац­ца на­ват са слi­ма­ка­мi.

Дарослая забаўкi або дзiцячая бяспека?

В.Б.: — Некаторыя з экзатычных iстот балюча кусаюцца i нават могуць аказацца атрутнымi. Увогуле бяспека — гэта першае, пра што мусяць падумаць бацькi, калi выбiраюць хатнюю жывёлу.

С.К.: — Небяспечным можа быць не толькi экзатычны тарантул, але i звычайны сабака. Свайго мы адправiлi да маiх бацькоў адразу пасля таго, як у нас нарадзiлася трэцяе дзiця. Бо якiм бы дабрадушным нi быў той сабачка, але гэта звер. А немаўля можа ненаўмысна яго раззлаваць. Таму жывёлу трэба выбiраць не сэрцам, а розумам.

В.Б.: — Цiкава, а чым вы выбiралi сваiх слiмакоў? Мне здаецца, што ўсё-ткi сэрцам. Самi неяк расказвалi, што ўначы правяраеце, як яны маюцца, цi хапае iм харчу. Напэўна, размаўляеце з iмi. Цiкава, можа, яны вам нават нешта адказваюць? Нездарма кажуць, што мы любiм тых жывёл, якiя чымсьцi нагадваюць нас самiх. А што ў вас агульнага са слiмакамi?

С.К.: — Гэта табе збоку лепей вiдаць, што ў нас агульнага. А я iх проста люблю. Калi я iх мыю пад кранам, яны ад асалоды аж папiскваюць. I мой голас пазнаюць, калi да iх звяртаюся. Гэта табе здаецца, што яны неразумныя. Проста яны ўмеюць маўчаць. (Не тое, што мая жонка)

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Валянцiн БОЙКА

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА, Марыны БЕГУНКОВАЙ

Загаловак у газеце: Слiмачкi, хамячкi цi сабачкi?

Каментары

Рэспект хлопцам, што расклалі ўсё па паліцах. Абавязкова дам жонцы пачытаць, каб ведала наконт адказнасці. Сабаку ім з дачкой трэба. А выгульваць яе значыць я буду, гэта-ж відавочна... А зараз крышку крытыкі. Мне здаецца, што улітка з ракавінай будзе не слімак, а смоўж. І яшчэ, гіганцкія ахаціны прывезены да нас з Афрыкі і Амерыкі і лічацца там шкоднікамі культурных раслін. А жывуць яны часам не да 10-ці, а нават да 15-ці гадоў. У мяне адна такая ёсць. Ёй ужо 12. Вось так.
А, главное, если захочется всей семьей уехать отдыхать или в гости к родственникам, сразу возникает проблема: "Куда деть своего питомца?" Получается уезжать можно только по очереди. И так много лет. И родственники не все понимают, обижаются.
Питомца можно взять с собой, аставить у соседей или друзей. А ещё в Минске открылась гостиница для животных, именно по этому случаю. Были бы деньги и желание. А за счастье любить нужно чем-то жертвовать. Так почти всегда...
Питомца можно взять с собой, если родственники живут в Беларуси. У меня родственники живут в Украине. Следовательно, таможня и т.д. А гостиницы для животных есть только в столице.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.

Грамадства

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Рэктар БДУ пра нешаблоннае мысленне, эўрыстычнае навучанне і адмаўленне ад маналогу.

Грамадства

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Тры гады таму прозвішча Трыкоза ўжо было на слыху.