Вы тут

Эколагi стварылi карту брудных месцаў


Некалькi гадоў таму я разам з сяброўкай удзельнiчала ў сусветнай экалагiчнай акцыi «Зробiм!», якая ў нашай краiне ладзiцца вясной i восенню па выхадных. Мы разам з iншымi валанцёрамi (сярод якiх было шмат сем'яў з дзеткамi) ачысцiлi ад смецця «адпачывальнiкаў» бiялагiчны заказнiк Сцiклева. Вынеслi адтуль некалькi дзясяткаў вялiзных мяшкоў! Падчас прыборкi-экскурсii незвычайна цiкавыя рэчы нам расказваў Аркадзь Скуратовiч з Iнстытута эксперыментальнай батанiкi! Сонца, сосны, свежае паветра, рэальная карысць, душэўная гарбата i цудоўныя людзi. Вось гэта выхадныя!


Удзель­нi­кi ак­цыi  «Зро­бiм!»  у Ма­гi­лё­ве.

У кожнага з вас ёсць магчымасць таксама правесцi выхадныя з карысцю. Так, 30 красавiка валанцёрскiя акцыi па прыборцы лясоў, заказнiкаў, берагоў вадаёмаў пройдуць па ўсёй краiне: у Брэсце, Магiлёве, Пiнску, Маладзечне, Скiдзелi, Браславе i iншых гарадах i вёсках. Кропкi, у якiх запланаваныя добрыя справы, можна знайсцi на сайце lеtsdоit.bу.

— Каб далучыцца да прыборкi, трэба проста выбраць месца на карце цi ў анлайн-таблiцы i прыйсцi туды ў рабочым адзеннi i з цудоўным настроем, — кажа адна з арганiзатараў акцыi «Зробiм!» Хрысцiна ЧАРНЯЎСКАЯ. — Мяшкi для смецця i пальчаткi мы дадзiм бясплатна.

Акцыi «Зробiм!», як правiла, праходзяць у забаўляльным i адукацыйным фармаце. Напрыклад, у мiнулую суботу ў Мiнску ў яблыневым садзе па вулiцы Рафiева смецце прыбiралi пад музыку. А пасля пiлi гарбату з прысмакамi i слухалi аповед бiёлага пра пладовыя дрэвы. Затым дырэктар кампанii «Садовая калекцыя» Уладзiмiр Смольскi раздаў усiм ахвотным саджанцы.
I прапанаваў далучыцца да акцыi «Маё дрэва», зрабiць своеасаблiвы падарунак зямлi — пасадзiць па яблынi. «Гэта будзе ваша дрэва, вы зможаце прыязджаць да яго, глядзець, як яно расце, даглядаць».

«Зробiм!» — гэта частка сусветнага валанцёрскага руху «Lеt's Dо It!», у якi ўваходзiць 16 мiльёнаў чалавек па ўсiм свеце. Летась у Беларусi ў прыборках паўдзельнiчала больш як 20 тысяч добраахвотнiкаў
з 53 населеных пунктаў. Далучайцеся i вы!

Надзея ДРЫЛА

drуlа@zviаzdа.bу

Загаловак у газеце: Абаронiм прыроду ад смецця... пад музыку

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.