Вы тут

Для ўстойлівасці развіцця


На пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторыях Магілёўшчыны ствараюцца ўмовы для паўнавартаснага жыцця.


Фота: mogilev.by

Жалобныя мітынгі, прысвечаныя Дню памяці чарнобыльскай трагедыі, прайшлі ў Магілёўскай вобласці. Ад гэтай бяды тут пацярпелі 14 раёнаў. Але жыццё працягваецца. Сімвалічна, што менавіта 26 красавіка ў Касцюковічах быў цалкам уведзены ў дзеянне Фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Крыху раней такі ж аб'ект запрацаваў на поўную моц у Краснаполлі.

— Мы перажылі аварыйна-аднаўленчы і рэабілітацыйны перыяды, зараз перайшлі да перыяду ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, — паведаміў начальнік аддзела па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і надзвычайных сітуацыях аблвыканкама Сяргей Лазарэвіч. — Сёння ствараюцца ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі, будуюцца фермы, птушнікі. Летась была распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя для будаўніцтва буйнога свінагадоўчага комплексу на 24 тысячы галоў у Слаўгарадскім раёне. Сёлета прыступаем да мантажна-будаўнічых работ. Частка фінансавання будзе ажыццяўляцца і за кошт «чарнобыльскіх» сродкаў. Наогул аб'ект ацэньваецца ў суму не меншую за 30 мільёнаў дэнамінаваных рублёў. Працягваем укладваць грошы ў стварэнне камфортных умоў для жыхароў пацярпелых ад аварыі населеных пунктаў. Сёлета плануецца газіфікаваць вёскі Няраж і Холстава ў Быхаўскім раёне. Будуць будавацца аб'екты водазабеспячэння ў Слаўгарадскім раёне. А ў самім Слаўгарадзе па чарнобыльскай праграме будзе закладзены
32-кватэрны жылы дом.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.