Вы тут

Кветкі ад ліцэістаў і вернікаў


У гомельскім храме Архістратыга Міхаіла ў Дзень памяці чарнобыльскай трагедыі адслужылі паніхіду па загінулых у выніку тэхнагеннай катастрофы. Гісторыя царквы вартая ўвагі. Яна апынулася якраз у той зоне, адкуль людзей прымусова адсялілі.


Дарэчы, на Гомельшчыне пасля выбуху смяротна небяспечнымі для жыхароў сталі 158 населеных пунктаў. У адным з іх — вёсцы Вылева Добрушскага раёна — і засталася старажытная царква, дзе на 14 гадоў прыпыніліся службы. Протаіерэй Андрэй Бялянка ў пачатку 2000-х актыўна садзейнічаў таму, каб храм пачаў новае жыццё, — ужо на чыстай тэрыторыі ў абласным цэнтры. Урэшце драўляны храм быў перанесены ў Гомель на Рэчыцкі праспект і роўна 11 гадоў таму асвечаны мітрапалітам Філарэтам.

Храм стаў помнікам ахвярам Чарнобыля. Каля ўвахода ў царкву пабудаваны мемарыял, на якім выбіты імёны пажарных-ратавальнікаў, якія першымі прыбылі на тушэнне пажару, і назвы загінулых вёсак. У дзень памяці да яго ляглі кветкі ад вернікаў храма, ліцэістаў МНС і кадэтаў гарадскога вучылішча.

Мітынгі-рэквіемы, прымеркаваныя да Дня памяці чарнобыльскай трагедыі, адбыліся ў Гомелі, Брагіне, Хойніках, Нароўлі і іншых населеных пунктах Гомельскай вобласці. Таксама прайшлі шматлікія спартыўныя мерапрыемствы: маладзёжны велафэст «Атамная міля», XІІ Міжнародны лёгкаатлетычны прабег «Брагінская дзясятка», лёгкаатлетычны забег «Званы Чарнобыля» пад эгідай Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?